Эканоміка11

У Беларусі пашыраны пералік сацыяльна значных тавараў

У Беларусі пашыраны пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, а таксама аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 7 снежня 2011 года № 1655, у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулюе Мінэканомікі,

увайшло 27 таварных пазіцый (раней было 14), у тым ліку вараныя каўбасы, сасіскі, пельмені, субпрадукты, фаршы, сыры, рыба, соль, аўсяныя шматкі, кава, чай, таксама некаторыя віды дзіцячага харчавання.
Да пашырэння ў пералік уваходзілі хлеб, мяса (ялавічына, свініна), малако, сухія малочныя сумесі і мясныя кансервы для дзіцячага харчавання, цукар-пясок, мука пшанічная, крупы, макаронныя вырабы, мяса птушкі, яйкі курыныя, сметанковае масла, сланечнікавы і рапсавы алей, агароднінныя, фруктова-ягадныя, плодаагароднінныя кансервы і сокі для дзіцячага харчавання. Рэгуляванне дзяржавай цэн на гэтыя тавары захоўваецца. Таксама ў гэтым пераліку знаходзяцца паслугі дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, таксама дапоўнены. Сюды ўвайшлі панчошна-шкарпэтачныя вырабы, мыла. Раней рэгуляванне ажыццяўлялася толькі адносна гэтых тавараў для дзяцей. Пашыраны пералік і за кошт іншых дзіцячых тавараў, у прыватнасці гэта ложкі, каляскі, дзіцячыя коўдры.

Цяпер будуць рэгулявацца і цэны на паслугі па рамонту абутку.
Раней у пералік сацыяльна значных паслуг уваходзілі рытуальныя (у межах мінімуму пахавальнага рытуалу), паслугі агульных аддзяленняў лазняў (за выключэннем разрадаў першага, вышэйшага і «люкс») і душавых, а таксама сацыяльныя паслугі, якія прадастаўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. На іх рэгуляванне цэн таксама захавана.

Пастанова Савета Міністраў №1655 уносіць змяненні ў пастанову ад 14 красавіка 2011 года нумар 495 «Аб зацвярджэнні пералікаў тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».-

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»28

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць