Здарэнні3737

Разборкі ў Мазыры: трое мужчын загінулі з-за дзяўчыны

Драма разыгралася каля ігральнага клуба Good Luсk 777.

Да гібелі трох жыхароў Мазыра прывялі не крымінальныя разборкі, а канфлікт з-за дзяўчыны, паведамілі ў пракуратуры Мазырскага раёна.

Як раней паведамлялася,

ноччу 20 лістапада каля ігральнага клуба Good Luсk 777 у Мазыры былі знойдзеныя трупы мясцовых жыхароў 1984 і 1963 гадоў нараджэння. У бальніцу з агнястрэльным раненнем быў дастаўлены яшчэ адзін мясцовы жыхар 1987 года нараджэння. Раніцай ён памёр у бальніцы.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што маладыя людзі памерлі ад агнястрэльных раненняў, а на мужчыну 1963 года нараджэння быў учынены наезд аўтатранспартам.

Пра падрабязнасці канфлікту паведамілі ў пракуратуры раёна. Паводле слоў яе супрацоўнікаў, па адной з версій,

20 лістапада нейкая дзяўчына, жыхарка Мазыра, адпачывала ў кампаніі хлопцаў. Яна ім паскардзілася, што раней яе зняважыў жыхар Мазыра. Яе спадарожнік пазваніў крыўдзіцелю дамы на мабільны тэлефон і прапанаваў «пагутарыць па-мужчынску».
Сустрэчу прызначылі каля ігральнага клуба. Абаронца не адважыўся прыехаць адзін і прапанаваў падтрымаць яго мужчыну 1963 года нараджэння, рабочаму будаўнічай арганізацыі. Той, у сваю чаргу, узяў з сабой незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу «на ўсякі выпадак», каб «папалохаць». Яны паехалі на месца сустрэчы.

Там іх чакаў «крыўдзіцель» дзяўчыны.

Паміж хлопцамі 1984 і 1987 гадоў нараджэння пачаўся канфлікт і бойка. Тады мужчына са стрэльбай выскачыў з аўтамабіля і зрабіў хаатычныя выстралы, прычым кулі трапілі як у «крыўдзіцеля» дзяўчыны, гэтак і ў яе «абаронцу».
Адзін з іх памёр на месцы, другі крыху пазней памёр у бальніцы.
Вадзіцель, які прывёз на месца сустрэчы кампанію, пачуўшы стрэлы, спалохаўся і вырашыў паехаць. Калі ён паспрабаваў рвануць з месца здарэння, мужчына, які страляў, не ўтрымаўся на нагах, упаў пад колы аўто і загінуў.

Пракурор зазначыў, што ўсе ўдзельнікі канфлікту — раней не судзімыя. У мужчыны 1963 года нараджэння раней міліцыя канфіскоўвала дзве незарэгістраваныя гладкаствольныя стрэльбы.

Адзін з удзельнікаў канфлікту, які загінуў, — інвалід, у яго не было рукі.

Вядзецца следства.

Каментары37

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць