Улада3333

Лукашэнка рыхтуе беларусаў да горшага

«Баюся, што гэты глабальны крызіс можа прыйсці і да нас».

«Мяркую, што калі мы з Расіяй будзем разам, мы з мінімальнымі стратамі пераадолеем гэты крызіс», — заявіў А. Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці Расіі Сяргеем Міціным.

«У нас ёсць, што прапанаваць Расіі, у нас вялікая патрэба ў расійскіх рэсурсах. І калі мы сапраўды створым роўныя ўмовы, як гэта піша прэм’ер-міністр Расіі ў сваім артыкуле аб інтэграцыі,

вы можаце лічыць беларусаў навечна сваімі людзьмі»,
 — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў аб адсутнасці праблем ва ўзаемаадносінах з кіраўніцтвам Расіі.
«У нас сапраўды цяпер добры дыялог, і няпраўда, што гэта напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі і парламенцкіх выбараў у Беларусі, якія адбудуцца ў наступным годзе. Тут няма ніякай палітычнай кан’юнктуры», — сказаў Лукашэнка.

«Мы даўно разумеем і ведаем, што такое Расія для Беларусі. Напэўна, і расіяне сёння пераканаліся наверсе, што такое Беларусь для Расіі.

Павінен быў прайсці пэўны перыяд для таго, каб Расія ўбачыла сапраўдных сяброў, сапраўдных прыліпалаў і сапраўдных ворагаў», — заявіў Лукашэнка.

«Для нас вельмі важна быць разам. Мы гатовыя прапанаваць Расіі ўсё што заўгодна ў плане сельскагаспадарчай прадукцыі. Мы гатовыя калі не на 100%, то вялікую долю яшчэ дадаць на расійскім рынку», — прапаноўваў ён.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»80

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў5

Арыштаваны ўчастак ксяндза Акалатовіча за тры аўкцыёны ніхто не купіў1

7500 чалавек узялі сёння ўдзел у генеральнай рэпетыцыі выступу музыкаў на «Фестывалі надзеі»

Мерц заявіў, што ЗША больш не «краіна магчымасцяў». Сваіх дзяцей ён бы туды не адпраўляў6

Рабога сусліка ў Беларусі заўважылі ў нечаканым месцы

Прэзідэнт Фінляндыі: ЗША не могуць сабе дазволіць выйсці з НАТА, што б ні гаварыў Трамп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»80

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць