Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, 22 чэрвеня з 16.00 да 18.00
Вярнуўшыся, жанчына ўбачыла, што сын ляжыць у ванначцы тварам у вадзе. Маці выняла дзіця з вады і беспаспяхова спрабавала аказаць яму першую медыцынскую дапамогу. Пасля чаго яе брат выклікаў хуткую дапамогу, якая канстатавала смерць дзіцяці.
Устаноўлена, што хлопчык упаў тварам у ваду,
Праведзены ў гэты ж дзень у 20.30 медыцынскі агляд устанавіў наяўнасць у крыві маці 0,65 праміле алкаголю.
22 верасня суд Столінскага раёна прызнаў яе вінаватай на падставе ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса (нанясенне смерці па неасцярожнасці) і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
«Суд улічыў, што ў жанчыны яшчэ два малалетнія дзіцяці, і прымяніў да яе адтэрміноўку выканання пакарання на год, — дапоўніла Дзмітрук. — Абвінавачаная прызнала сваю віну поўнасцю, вынесены ёй прысуд не абскардзіла, і ён увайшоў у законную сілу».
Раней жанчына не была асуджана.
Каментары