Усяго патроху6868

У Мінску прэзентавалі новы МАЗ

Стваральнікі мяркуюць што ён здольны скласці канкурэнцыю «Сканія» і «Вольва».

Стваральнікі мяркуюць што ён здольны скласці канкурэнцыю «Сканія» і «Вольва».

17 жніўня ў Мінску прадстаўлена новая мадэль аўтамабіля сталічнага аўтазавода — «МАЗ-6440» з капотнай кампаноўкай рухавіка.

На мадэлі выкарыстаны рухавік Мінскага маторнага завода магутнасцю 600 к.с. экалагічнага стандарту Еўра-4. Устаноўлена аўтаматычная каробка перадач. Даўжыня аўтацягніка (18,45 м) не перавышае дапушчальных у Беларусі габарытаў.

Аўтамабіль аснашчаны круіз-кантролем, лічбавым тахографам, электрапад’ёмнікам люка кабіны, люстрамі з электракіраваннем, сістэмай курсавой устойлівасці, кандыцыянерам, халадзільнікам, сядзеннямі павышанай камфортнасці, двума спальнымі месцамі і іншымі сістэмамі для павышанай камфортнасці.

Як паведаміў намеснік галоўнага канструктара Мікалай Лакотка, аўтамабіль створаны, у першую чаргу, для расійскага рынку і тых краін, дзе няма такога абмежавання па даўжыні аўтапозеда, як 16,5 м (гэты нарматыў існуе ў Еўрасаюзе). Акрамя таго, варыянт аўтамабіля з капотнай кампаноўкай прадугледжвае стварэнне на яго базе шэрагу аўтамабіляў — гэта можа быць і самазвал, і грузавік.

«МАЗ-6440» распрацаваны цалкам нашым КБ, — падкрэсліў Лакотка, — прычым гэта новая мадэль не толькі для завода, але і для краін СНД. 75-80% камплектуючых — беларускія». Як сцвярджае намеснік галоўнага канструктара, новы цягач у сілах вытрымаць канкурэнцыю з аналагамі такіх прызнаных вытворцаў, як «Сканія» і «Вольва», а «па магутнасных характарыстыках у сукупнасці з цэнавым дыяпазонам нават перавышае іх».

Паводле слоў Лакоткі, цяпер новы аўтамабіль праходзіць выпрабаванні — «наездзіў каля 2-3 тысяч кіламетраў, і пакуль сур’ёзных праблем не выявілася. Цяпер адаптуецца пад вадзіцеля, праходзіць выпрабаванні па ўсіх сістэмах, вузлах і агрэгатах, у тым ліку ў няштатным рэжыме».

Каментары68

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску камеры будуць лавіць яшчэ і самакатчыкаў2

Мінабароны Беларусі распаўсюдзіла новы ўбогі фэйк29

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ8

З Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які ўзмацняе сігнал для расійскіх дронаў9

У Аўстрыі працягваецца гісторыя са з'яўленнем пацучынай атруты ў дзіцячым харчаванні. Затрымалі падазраванага 1

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры21

Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць