Узяліся штрафаваць чытачоў «крамольных» газэт?
У Гомелі на рабочага завода склалі пратакол, за тое, што ён прынёс на працу два асобнікі газеты «Свабода». Яму пагражае штраф у 5 мінімальных заробкаў. Для параўнаньня, безьбілетны праезд у выпадку сустрэчы з кантралёрам абыдзецца ў дзесяць разоў таньней.
У Гомелі на рабочага завода склалі пратакол, за тое, што ён прынёс на працу два асобнікі газеты «Свабода».
Намеснік дырэктара па кадрах і ідэалогіі «Гомельскага завода пускавых рухавікоў» Аляксандр Мінчук 28 лістапада выклікаў на прадпрыемства міліцыю. Таксама да кіраўніцтва запрасілі начальніка інструментальнага аддзела завода, майстра і некалькі рабочых, якія вымушаны былі даваць тлумачэнні, адкуль у аддзеле з’явіліся два асобнікі малафарматнай незарэгістраванай газеты «Свабода».
Апытаныя патлумачылі, што газету прынёс токар-інструментальшчык Анатоль Паплаўны. Токар А. Паплаўны, які акрамя таго з’яўляецца старшынёй Гомельскай гарадской арганізацыі партыі БНФ, пацвердзіў, што сапраўды па просьбе калег прынёс на працу асобнікі газеты.
У выніку ўчастковы інспектар Савецкага АУС Гомеля Ігар Цярэніч склаў пратакол на спадара Паплаўнага на падставе артыкула 172 Адміністратыўнага кодэкса – «распаўсюджанне друкаваных выданняў, вырабленых з парушэннем вызначанага парадку, якія не маюць выпускных даных, змест якіх накіраваны на прычыненне ўрону дзяржаўнаму і грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян...». Артыкул прадугледжвае штраф у памеры пяці мінімальных заробкаў з канфіскацыяй выдання.
Між тым, як адзначыў Андрэй Бастунец, намеснік старшыні БАЖ, для прыцягнення да адказнасці паводле артыкула 172 АК неабходна, каб усе пералічаныя ў артыкуле парушэнні мелі месца. Недастаткова ўстанавіць, што газета не мае выпускных даных. Трэба яшчэ даказаць, што змест выдання накіраваны на прычыненне ўрону.
Цікава, рабіць ацэнку зместу газеты ў кампетэнцыі ўчастковага міліцыянера?
-
Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ
-
«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы
-
Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары