Грамадства

БДУ: Выезд студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта не ўцечка мазгоў

Выезд беларускіх студэнтаў на навучанне за мяжу — гэта яшчэ не ўцечка мазгоў. Такое меркаванне выказаў 4 лістапада на сесіі па адукацыі XIII Мінскага форуму начальнік упраўлення міжнародных сувязей БДУ Уладзімір Ціханаў.

«Гаварыць пра „брэйн дрэйн“ (англ. brain drain — уцечка мазгоў) са студэнтамі, па-мойму, гэта яшчэ не тыя мазгі, якія ўцякаюць», — сказаў Ціханаў. На яго думку, у Беларусі праблема ўцечкі мазгоў людзей з вучонымі ступенямі ў цэлым падобная на тую ж праблему ў Германіі, аднак надзвычайнай небяспекі для навуковага фонду краіны яна не ўяўляе.

«І яшчэ наконт выезду студэнтаў за мяжу — ніякіх палітычных прычын тут няма», — сцвярджае Ціханаў.

Па статыстыцы БДУ, за восем месяцаў 2010 года ў замежных камандзіроўках пабывалі 440 студэнтаў і 615 выкладчыкаў галоўнай ВНУ краіны.

Цяпер у Белдзяржуніверсітэце вучыцца каля дзвюх тысяч замежных студэнтаў, у асноўным гэта грамадзяне азіяцкіх дзяржаў, краін СНД і Грузіі.

Магчымасць спрошчанай і зручнай сістэмы абмену студэнтамі — гэта станоўчы момант удзелу ў Балонскім працэсе, сказала прадстаўнік Таварыства па міжнародных адукацыйных праектаў ва Усходняй Еўропе (GIBO) Майке Лінднер.

Яна адзначыла, што супрацоўніцтва беларускага і нямецкага бакоў садзейнічае ўваходжанню беларускіх ВНУ ў зону еўрапейскай адукацыйнай прасторы. Паводле слоў Лінднер, «у Германіі ёсць шматгадовы вопыт рэалізацыі праграм Балонскага працэсу, і Беларусі не абавязкова паўтараць тыя памылкі, якія рабілі піянеры сістэмы».

У сваіх разважаннях аб вопыце еўрапейскіх ВНУ Уладзімір Ціханаў сказаў, што БДУ актыўна супрацоўнічае з Вільнюскім універсітэтам. Аднак ён не бачыць вялікага сэнсу ў кантактах галоўнай беларускай ВНУ з размешчаным у Літве Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, які ўключыўся ў праграму працэсу ў 2005 годзе. ЕГУ быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе, аднак у 2004 годзе быў вымушаны спыніць адукацыйную дзейнасць у Беларусі. У 2005 годзе пачаў працу ў Літве, годам пазней атрымаў статус літоўскага ўніверсітэта.

XIII Мінскі форум праходзіць 3–5 лістапада. Мерапрыемства мае на мэце адкрыты дыялог паміж Беларуссю, Германіяй, еўрапейскімі арганізацыямі і ўсімі суседнімі дзяржавамі. Асноўныя тэмы: палітыка, эканоміка, культура і грамадзянская супольнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі37

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі37

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць