Кіраўніцтва «Белмытсэрвісу» збірае інфармацыю пра сваякоў сваіх работнікаў, якія знаходзяцца за мяжой
Супрацоўнікам «Белмытсэрвісу», у якіх ёсць сваякі за мяжой, кіраўніцтва дае падпісваць дакумент аб «патэнцыйнай зацікаўленасці» імі замежных спецслужбаў. Пра гэта выданню «Люстэрка» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Па словах крыніцы «Люстэрка», спачатку супрацоўнікам «Белмытсэрвісу» раздалі ўзоры заявы, у якой трэба падрабязна расказаць, хто са сваякоў жыве за мяжой (лічацца нават сваякі мужа ці жонкі). Акрамя імёнаў, просяць пазначыць краіну і горад іх пражывання, месца працы і кантактныя звесткі.
Пасля гэтага кіраўніцтва прынесла другі дакумент, які работнікі павінны былі падпісаць. У ім адзначаецца, што большасць краін, якія ўваходзяць у НАТА, «нарошчваюць недружалюбнае стаўленне ў адрас беларускай дзяржавы і яе грамадзян». Таксама адзначаецца, што праваахоўныя органы і спецслужбы гэтых краін «на пастаяннай аснове» збіраюць інфармацыю, якая «можа быць выкарыстаная для прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».
«З улікам наяўнасці ў мяне сваяцкіх сувязяў з тымі, хто ўвесь час жыве за мяжой, я і мае блізкія могуць з'яўляцца патэнцыйнымі аб'ектамі зацікаўленасці праваахоўных органаў і спецыяльных службаў», — сказана ў дакуменце.
Далей даецца інструкцыя, як павінен паводзіць сябе супрацоўнік «Белмытсэрвісу» ў мэтах «выключэння рознага роду правакацый». Па-першае, «праяўляць пільнасць». А калі раптам узнікне нестандартная сітуацыя або «вышэйзгаданыя рызыкі і пагрозы», супрацоўнік абавязваецца «неадкладна інфармаваць» кіраўніцтва «Белмытсэрвісу» і ўпраўленне бяспекі прадпрыемства. Па-другое, калі чалавек паедзе за мяжу, ён абавязаны «не ўступаць у кантакты з незнаёмымі людзьмі, якія прапануюць свае паслугі, калі такія паслугі не абумоўленыя аб'ектыўнай бытавой або службовай неабходнасцю».
Што кажуць на прадпрыемстве?
Пад выглядам жонкі аднаго з работнікаў прадпрыемства журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў мінскі філіял «Белмытсэрвісу». Па кантактным нумары адказала супрацоўніца аддзела лагістыкі.
— Нам таксама далі такі бланк, — расказала яна. — У каго ёсць, той запаўняе, у каго няма — не запаўняе. Да чаго гэта прывядзе, мы не ў курсе. […] Калі ёсць, то трэба проста апісаць, якія там сувязі маеце. Дапусцім, «не маем зносіны, але ведаем, што жыве».
— А калі маем адносіны і ездзім у госці? Мы ж можам далей ездзіць?
— Вядома, гэта ж не забарона на выезд. Проста да ведама нашай арганізацыі, што вы вядзеце адносіны са сваякамі. Ніхто ж вам не забароніць мець адносіны.
— Проста там так напісана пра замежныя спецслужбы, якія ледзь не завербаваць могуць. Вось мы і думаем, ці мала, раптам небяспечна ехаць. Ці ўсё ў парадку?
— Не ведаю, быццам бы ў нас такога не тычылася. Проста трэба паведаміць нашай арганізацыі, ці ёсць за мяжой сваякі, з якімі мы маем адносіны. Напрыклад, едзем адпачываць і не гатэль здымаем, а ў іх жывём. Ну, што такога?
«Якія рэпартажы?! Гэта толькі з дазволу». Супрацоўнікі хойніцкай раёнкі патлумачылі, чаму нічога не пішуць пра дрон, які ўпаў у цэнтры горада
Урад паэксперыментуе з пастаўкамі тавараў у далёкія краіны
Чаму ўлады хочуць выціснуць былых палітзняволеных за мяжу?
Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары