Свет33

У Латвіі прапанавалі забараніць пасажырскія перавозкі ў Беларусь і Расію

Як паведамляе Delfi.lv, дэпутат Нацыянальнага аб'яднання «Усё для Латвіі!» — «Айчыне і свабодзе/РННЛ» Яніс Вітэнбергс адзначыў, што пасажырскія перавозкі працягваюцца, «нягледзячы на ​​пастаянныя заклікі не ездзіць у гэтыя краіны з улікам высокага рызыку вярбоўкі, разведкі і правакацый», тым самым «ствараючы пагрозу бяспецы» Латвіі.

У латвійскім Прыдруйску. На другім беразе Дзвіны — беларуская Друя. Фота з сацсетак 

Акрамя таго, паводле слоў парламентарыя, на гэтых рэйсах «перавозяцца санкцыйныя тавары».

Нацыянальнае аб'яднанне, якое ўнесла ў парламент законапраект аб забароне пасажырскіх перавозак у Беларусі і Расію, лічыць мэтазгодным пачаць перагаворы з іншымі балтыйскімі дзяржавамі аб увядзенні агульнай забароны.

Па стане на гэты момант латвійскія кампаніі прапануюць дзевяць маршрутаў у Беларусь і Расію.

Як паведамлялася раней, на гэтым тыдні камісія латвійскага Сейма ўхваліла прапанову забараніць пастаўшчыкам турыстычных паслуг прапаноўваць паездкі ў Расію і Беларусь.

Прадстаўніца Латвійскай асацыяцыі турагентаў і тураператараў Кітыя Тыгуле расказала, што асацыяцыя ўжо заклікала сваіх членаў адмовіцца ад арганізацыі паездак у Расію і Беларусь. На гэты момант паездкі ў Расію не прапануе ніводзін аператар, а паездкі ў Беларусь прапануюць тры-чатыры турфірмы.

Каментары3

  • Австрияк
    21.02.2025
    А грузовые не хотите запретить?
  • Вяршыня дэмакратыі
    21.02.2025
    Латвію можна вывезці з саўка, а вось савок з Латвіі - не. Латышы толькі і ведаюць, як нешта забараніць ці абмежаваць.
  • Жора
    22.02.2025
    Гэты дэпутат - [Рэд.выдалена]. У яго няма сваякоў у Беларусі, але ён хоча забараніць едзіць да сваякоў тым, у каго яны ёсць. Г.зн. хоча ствараць нязручнасці як латышам, так і беларусам. Улічваючы забарону на ўезд беларускіх аўто з латыскага боку, і шалёныя мыты на часовы ўвоз з беларускага, гэта дэ-факта забарона паездак да сваякоў.

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць