Свет33

Нямецкія партнёры Мінска — расійскія агенты?

Высокія пасады ў атачэнні прэм’ер‑міністра фэдэральнай зямлі Брандэнбург Маціяса Плятцэка займалі расейскія шпіёны.

Нямецкія СМІ не выключаюць, што высокія пасады ў атачэньні прэм’ер‑міністра фэдэральнай зямлі Брандэнбург Маціяса Плятцэка, займалі расейскія шпіёны. У дзяржаўнай зямельнай канцылярыі ў Патсдаме ніяк не камэнтуюць скандальных публікацыяў.

Як паведамляюць нямецкія СМІ, сам Маціяс Плятцэк, які добра вядомы ў Беларусі ў сувязі зь неаднаразовымі візытамі ў Менск на чале высокіх урадавых дэлегацыяў з Брандэнбургу, сышоў у адпачынак. Паводле інфармацыйных крыніцаў, ён хоць і не належыць да ліку падазраваных у шпіянажы, аднак знаходзіцца пад цяжкім гнётам гэтай сытуацыі.

Дарэчы, гэта ня першы выпадак, калі колішнія Саветы падставілі адказнага брандэнбурскага чыноўніка. Пяць гадоў таму расейская амбасада ў Бэрліне ўзнагародзіла Маціяса Плятцэка ганаровым васьмікутным ордэнам «Пётр Вялікі». Аднак неўзабаве радасьць функцыянэра была азмрочаная гучнай публікацыяй у Berliner Morgenpost. Паведамлялася, што за арганізацыяй, якая ўшаноўвае такімі ўзнагародамі, стаяць расейскія спэцслужбы. Са спасылкай на крыніцы ў нямецкай выведцы паведамлялася, што праз створаную ў 1999 годзе паводле ініцыятывы Уладзіміра Пуціна Маскоўскую акадэмію, на тэрыторыі Нямеччыны пачала дзейнічаць сапраўдная расейская шпіёнская сетка, да якой былі далучаныя колішнія агенты Штазі.

Што да цяперашняга скандалу, зьвязанага з расейскім шпіёнскім сьледам непасрэдна ў апараце Платцэка, то падставай для яго, паводле нямецкіх мэдыяў, стала справаздача зямельнага ўпраўленьня па крымінальных справах у Патсдаме. Зь яе, у прыватнасьці, вынікала, што пару гадоў таму ўнутраная фэдэральная выведка (ведамства па ахове канстытуцыі) дапытала ў гатэлі бэрлінскага аэрапорту Тэгель двух укаранёных у нямецкі камісарыят па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю сьледчых зь Беларусі і Расеі. У часе допыту беларус і расеец прызналіся, што зьяўляюцца афіцэрамі расейскага ГРУ. Агенты пагадзіліся працаваць са сьледзтвам і нібыта выдалі адпаведную інфармацыю. Але ўсе дэталі, якія тычыліся непасрэдна гэтых двух асобаў, былі надалей шчыльна закансьпіраваныя нямецкім бокам.

Як падае нямецкае выданьне Focus, ведамства па ахове канстытуцыі выявіла таксама, што адна з супрацоўніц апарату Платцэка кантактавала з прадстаўніком расейскіх спэцслужбаў, які працаваў у амбасадзе ў Бэрліне. Не выключалася, што яна была завэрбаваная КГБ ў часе яе навучаньня ў Маскве. Паводле інфармацыйнага агенцтва dpa, у канцылярыі Платцэка на гэты конт заявілі, што ня ведаюць пра каго ідзе размова і што яны пачнуць ўласную праверку.

Нямецкія СМІ паведамляюць і пра іншых падазраваных у шпіянажы людзей Плятцэка. Адзін зь іх, які займаў высокую дзяржаўную пасаду ў зямельным урадзе, да падзеньня бэрлінскага муру падтрымліваў сувязі з колішняй чэхаславацкай спэцслужбай (StB). У выніку праслухоўваньня ягоных тэлефонных размоваў, якія санкцыянавала ўнутраная нямецкая выведка, высьветлілася, што гэты чалавек меў кантакты з прадстаўнікамі расейскіх спэцслужбаў.

Тым часам фэдэральнае ведамства па ахове канстытуцыі адмовілася камэнтаваць інфармацыю нямецкіх СМІ, паведамляе dpa.

«Мы прынцыпова не даем камэнтароў да падобных паведамленьняў», заявіў ананімны прадстаўнік гэтай структуры. У канцылярыі Плятцэка таксама не даюць камэнтароў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць