Свет11

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект

Сацыяльная сетка LinkedIn распрацавала інструмент, які дазволіць карыстальнікам лепш знаходзіць патрэбныя вакансіі. 

Механізм пакуль тэстуюць на невялікай групе людзей, піша devby.io.

Сцвярджаецца, што праз новую сістэму штучнага інтэлекту карыстальнікі змогуць бачыць тыя прапановы па працы, якія схаваныя пры звычайным пошуку.

Сэрвіс дазваляе карыстальнікам уводзіць запыты, напрыклад «знайсці ролю, дзе я магу выкарыстоўваць маркетынгавыя навыкі для абароны навакольнага асяроддзя» або «паказаць вакансіі ў маркетынгу з заробкам больш за $100 тысяч».

Гендырэктар кампаніі Раян Расланскі заявіў, што «новы інструмент можа дапамагчы знайсці патрэбную працу, пра якую карыстальнікі нават не падазравалі». Ён лічыць, што ў рэальнасці немагчыма адшукаць працу мары «проста правяраючы набор ключавых слоў».

Новая сістэма выкарыстоўвае моўную мадэль для аналізу вялікага аб'ёму дадзеных. Яна правярае апісанні вакансій, інфармацыю аб кампаніях і агульныя паведамленні на сайце.

Цяпер сацсетка зможа падказваць карыстальнікам новыя навыкі, якія неабходны для атрымання канкрэтнай пасады.

Каментары1

  • Бедарус безпрацоуны у ЕЗ
    07.02.2025
    Больш за год ниякай там працы не знайсьци и инталект не дапаможа.

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць