Улада11

МЗС: Рэзалюцыя Еўрапарламента аднабаковая, тэндэнцыйная і недальнабачная

Прэс‑служба Міністэрства замежных справаў распаўсюдзіла каментар адносна прынятай учора рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі.

Прэс‑служба Міністэрства замежных справаў распаўсюдзіла каментар адносна прынятай учора рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі.

«Рэзалюцыя Еўрапарламента ў дачыненні да Беларусі аднабаковая, тэндэнцыйная і недальнабачная», — заяўляюць у МЗС.

«Калі Еўрапарламент хацеў ўнесці канструктыўны ўклад у пошук шляхоў вырашэння рознагалоссяў, што ўзніклі паміж суседзямі, то выбраныя ім сродкі відавочна няўдалыя ні па змесце, ні па часе.

Па‑першае, рэзалюцыя не мае нічога агульнага з рэальнай карцінай ў галіне становішча нацыянальных меншасцяў у Беларусі. Гэта пацвердзяць і беларускія грамадзяне, у тым ліку якія маюць польскія карані. Гэта відавочна і любому неангажаванаму замежнаму назіральніку.

Па‑другое, прыняцце рэзалюцыі адбываецца ў момант актывізацыі дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай па асобных адчувальных пытаннях беларуска‑польскіх адносін. Што гэта: «мядзведжая паслуга» ці спроба сарваць гэты дыялог тымі сіламі, якія ў ім, падобна, не зацікаўлены?

Па‑трэцяе, дзейнічаючы падобнымі метадамі на тонкім лёдзе міжнацыянальных адносін, Еўрапарламент рызыкуе адкрыць «скрыню Пандоры» з непрадказальнымі наступствамі як унутры, так і за межамі Еўрапейскага саюза.

На будучыню, хацелася б, каб такая вялікая арганізацыя як Еўрапарламент займала больш узважаную і адказную пазіцыю, тым больш у сферы нацменшасцяў, і не паддаваліся на дробныя інтрыгі асобных памочнікаў ад палітыкі», — гаворыцца ў каментары МЗС.

У рэзалюцыі Еўрапарламента гаворыцца, што далейшыя парушэнні правоў чалавека могуць прывесці да спынення палітыкі дыялогу Еўрасаюзу з Беларуссю. Еўрапарламент заклікаў беларускія ўлады зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасць.

Апрача таго ў рэзалюцыі выказваецца патрабаванне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр «Вясна» і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым3

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх69

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы2

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым3

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць