Свет11

Суд адклаў вынясенне прысуду Трампу па справе аб грошах порназорцы за маўчанне

Суддзя па крымінальнай справе Дональда Трампа аб выплатах за маўчанне ў пятніцу пастанавіў адкласці вынясенне прысуду на нявызначаны тэрмін. Трамп, які рыхтуецца вярнуцца ў Белы дом, відавочна здабыў юрыдычную перамогу, піша Радыё Свабода.

Дональд Трамп у судзе. Фота: Curtis Means/Pool Photo via AP

У маі гэтага года Трамп быў прызнаны вінаватым па 34 пунктах цяжкага злачынства. Прысяжныя ўстанавілі, што ён ашуканскім шляхам змяняў дзелавыя запісы, спрабуючы схаваць магчымыя сэксуальныя сувязі з порнаакторкай Стормі Дэніелс перад выбарамі 2016 года.

Пракуроры сцвярджалі, што хаванне гэтай сувязі павінна было дапамагчы Трампу выйграць на яго першых выбарах у Белы дом.

Паколькі вынясенне прысуду Трампу было прызначана на 26 лістапада, абраны прэзідэнт, хутчэй за ўсё, не мае іншых шляхоў, акрамя як змагацца з любой спробай агалошвання прысуду да інаўгурацыі 20 студзеня наступнага года.

Амерыканскі тэлеканал ABC News звяртае ўвагу на тое, што суд у Нью-Ёрку, прыпыніўшы вынясенне прысуду Трампу, дазволіў абароне падаць хадайніцтва аб спыненні справы.

Год таму ў гэтым судзе Трампу выставілі абвінавачванні ў фальсіфікацыі дакументаў, а ў маі яго прызналі вінаватым па 34 крымінальных артыкулах, звязаных з выплатамі грошай порнаактрысе Стормі Дэніелс за яе маўчанне. Прысуд па гэтай справе чакаўся яшчэ ў ліпені, але яго вынясенне было адкладзена, а пасля перамогі Трампа на выбарах яго адвакаты сталі змагацца за спыненне справы на падставе таго, што дзейны прэзідэнт павінен мець імунітэт ад судовага пераследу.

Пракуроры ў адказ заявілі, што Трампа судзяць за прыватныя паводзіны, але ў той жа час выказалі гатоўнасць адкласці вынясенне прысуду да заканчэння яго прэзідэнцкага тэрміну ў пачатку 2029 года.

Каментары1

  • жэўжык
    23.11.2024
    Малайцы гэтыя пракуроры! Яны чакаюць, што Трамп сапраўды сыйдзе з пасады ў 2029-м годзе і ня будзе трымацца за яе сінімі пальцамі? Віншую ЗША з абраньнем свайго пажыцьцёвага прэзыдэнта. Амэрыканцам прыелася дэмакратыя, і яны вырашылі пакаштаваць смак дыктатуры. Толькі, мабыць, пакуль што не разумеюць, што калі дыктатура пусьціць карані, то зваротнага шляху ўжо ня будзе.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць