Меркаванні11

Чакаем славянскага брата

Колькі памятаю з часоў незалежнасці адны размовы: расіяне прыехалі, скупілі зямлю, пасля скупілі кватэры і г.д. А станеш глыбей капаць, высвятляецца, што гэта беларусы, закінутыя воляй лёсу ў Расію, вяртаюцца на радзіму.

Колькі памятаю з часоў незалежнасці адны размовы: расіяне прыехалі, скупілі зямлю, пасля скупілі кватэры і г.д. А станеш глыбей капаць, высвятляецца, што гэта беларусы, закінутыя воляй лёсу ў Расію, вяртаюцца на радзіму.

Спачатку пасылаюць сюды вучыцца дзяцей. Зарабіўшы пенсію, прыязджаюць і бацькі. Так было раней. А апошнім часам усё часцей з’яўляюцца карэнныя расіяне. Машыны з расійскімі нумарамі можна сустрэць у любой частцы Беларусі. Быццам хочуць тут нешта знайсці. Можа, сваё шчасце?

Прыезджыя з Масквы і Падмаскоўя асцярожныя. З расійскай глыбінкі — напорыстыя. Адзін такі зняў кватэру. Папрасіў зніжку на славянскае братэрства. Скінулі 20 у.а.. Папрасілі пашпарт. Кажа: «Часова адсутнічае». Паказвае пасведчанне пампезна названай арганізацыі. Кажа: «Наша кампанія купляе ў Беларусі адно прадпрыемства. Гэта толькі пачатак. Праз год у нас іх будзе тры ці чатыры».

Жонка не працавала. Адно дзіця, дзяўчынка 5 гадоў, але нанялі няню з педагагічнай адукацыяй. Абавязковая прыкмета заможнасці: няня ці гувернантка, як у серыялах. Жонка была маладая прыемная жанчына. Ад няні лішняга не патрабавала, таму ў той быў вясёлы хітраваты позірк (чаму б не зарабіць на чалавечай фанабэрыі?).

Праз год сям’я купіла джып. За машынай злёталі ў Арабскія Эміраты, там яны таннейшыя. Тыдзень пераганялі ў Беларусь. Імкліва каталіся па мінскіх вуліцах. А праз колькі месяцаў сям’я стала эканоміць грошы. Няня знікла, жонка з’ехала на радзіму, у Стаўрапольскі край, да мамы. Гаспадар пачаў прадаваць джып. Цану паставіў максімальна высокую, але купцоў не было. Ён збіраўся дадому, са скрухай у голасе гаварыў: «Заставайцеся тут са сваім бацькам…» Высветлілася, што набыццё прадпрыемства прабуксоўвала, дырэктар кампаніі рэзка скараціў зарплату.

Пакаваць рэчы была выкліканая сяброўка жонкі. Жанчына прыехала аж з Баранавіч і сумленна і акуратна два дні ўсё складала для транспарціроўкі. Усё гэта — за дзякуй і славянскае сяброўства. А гаспадар быццам быў заняты па справах. Пасля пагнаў у Баранавічы джып пад ахову сяброўкі, каб не плаціць у Мінску за стаянку. Дваістае ўражанне: здаецца, і дрэннага нічога не рабіў, а такое адчуванне, што з цябе хочуць скарыстацца.

Дзе ён цяпер? На якіх прасторах вандруе са сваім пасведчаннем з двухгаловым арлом? Невядома. Звёз з нанятай кватэры 6 крыштальных фужэраў і 2 падушкі. Пакінуў неаплачаны рахунак за тэлефон (90 тысяч). Звязаліся па мабільным, папрасілі разлічыцца. Адказаў, што будзе ў Мінску і ўсё верне. Да цяперашняга часу чакаем славянскага брата.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ3

Як жыве чалавек з адной з самых небяспечных работ у свеце — спускацца пад рэактар ЧАЭС2

У Мінску камеры будуць лавіць яшчэ і самакатчыкаў2

Мінабароны Беларусі распаўсюдзіла новы ўбогі фэйк29

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ8

З Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які ўзмацняе сігнал для расійскіх дронаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць