Меркаванні

Заява Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў «З нагоды пераследу польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі»

Кіраўніцтва Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў выказвае салідарнасьць з прадстаўнікамі польскай нацыянальнай меншасьці ў іх змаганьні за рэалізацыю свабоды асацыяцыі.

Мы лічым непрымальнымі любыя спробы дзяржаўнай улады па стварэньні кіраванай псэўдаграмадзянскай супольнасьці, у тым ліку праз адзяржаўленьне структураў Саюза палякаў у Беларусі. Асабліва абуральнымі зьяўляюцца выпадкі, падобныя на захоп дзяржаўнымі службоўцамі будынку Саюза палякаў у Івянцы, якія прадстаўляюць сабой гвалтоўнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы грамадзкага аб’яднаньня. Мы лічым такія дзеяньні недапушчальнымі і разглядаем іх як парушэньне Рэспублікай Беларусь абавязальніцтваў, якія дзяржава ўзяла на сябе ў межах артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і артыкула 5 Канвэнцыі аб правах асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.

Асаблівую занепакоенасьць выклікае тое, што гвалтоўныя дзеяньні супраць польскай меншасьці адбываюцца на фоне інтэнсіфікацыі дачыненьняў паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам, а таксама напярэдадні выбарчых кампаніяў 2010—2011 гг. Сытуацыя нагадвае падзеі з наступам на Саюз Палякаў на Беларусі ў 2005—2006 гг. перад мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Пры такіх абставінах мы разглядаем падзеі ў Івянцы як правакацыю, скіраваную на зрыў беларуска-эўрапейскага дыялёгу і вяртаньне краіны да рэжыму пастаяннага ўзмацненьня палітычных рэпрэсіяў. Гэтыя дзеяньні ня толькі наносяць непапраўную шкоду айчыннай грамадзянскай супольнасьці, але і нясуць пагрозу нацыянальным інтарэсам нашай краіны.

Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць наступ на арганізацыі польскай меншасьці і стварыць умовы для ўрэгуляваньня канфлікту, забясьпечыўшы права грамадзянаў Беларусі на свабоду асацыяцыяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну14

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну14

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць