Свет1010

Назарава выкінулі з фільма «12 крэслаў» 

Прычыны — антываенныя выказванні.

Фото: Wikimedia Commons / Svklimkin

Сцэны з удзелам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Назарава ў новай экранізацыі рамана Ільфа і Пятрова «12 крэслаў» будуць перазнятыя з іншым акцёрам, паведаміў РІА «Навіны» рэжысёр карціны Пётр Зялёнаў.

Сваё рашэнне ён звязаў з палітычнай пазіцыяй Дзмітрыя Назарава, які выступае з рэзкай крытыкай палітыкі расійскага кіраўніцтва ў дачыненні да Украіны.

«Мы размаўлялі даволі міла, я і не падазраваў. Я ведаю, што хтосьці крытыкуе, заўсёды ж ёсць такія, але, шчыра кажучы, гэта прамы ўдар такі», — сказаў Зялёнаў.

У фільме Назараў павінен быў сыграць ролю Кісы Вараб'янінава.

«Мне здаецца гадасцю і няўдзячнасцю на адрас Уладзіміра Уладзіміравіча (Пуціна) несці нейкую ахінею, тым больш казаць пра нейкую крыважэрнасць, лухту. Я абсалютны патрыёт сваёй краіны. Мне няважна, што пра мяне будуць казаць. Я з прэзідэнтам, з Расіяй, таму я нават дзесьці рады. Я знайду каго зняць», — падкрэсліў рэжысёр.

Новая экранізацыя рамана Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова павінна выйсці ў 2023 годзе.

На мінудым тыдні Дзмітрыя Назарава звольнілі з МХТ імя Чэхава, дзе ён працаваў з 2003 года. Звальненне артыста звязваюць з яго палітычнай пазіцыяй. Яго ролю Воланда ў «Майстры і Маргарыце» сыграе беларускі акцёр Анатоль Кот.

Каментары10

  • Ёсік
    27.01.2023
    Я з Пуціным, таму я патрыёт,я за Лукашэнку, таму ябацька, нічога новага. Смактун ты, а не рэжысёр. Знішчылі суседняю краіну, а ты Які Пуцін харошы. Ганьба ўсім хабенскім, зялёнавым ды іншым, хто не бачыць усяго жаху. Мая хата з боку не пройдзе, адказваць прыйдзецца ўсім.
  • Vir
    27.01.2023
    Mužny, prystojny čalaviek, spadar Nazaraū. 
    A toj režyseryska duža prymityūny, tupy na ūsiu halavu. Jon nie razumieje, sto mienavita takija "nazaravy" dajuc` Rasieji saniec na budyčyniu...
  • Улад
    27.01.2023
    Злыя бандэраўцы у гэтай экранізацыі "12 крэслаў" будуць? :) 
    "Крым наш" - таксама?

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць