13 кастрычніка адбыўся працоўны візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Фінляндыю.
13 кастрычніка адбыўся працоўны візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Фінляндыю.
У ходзе візіту былі праведзены пашыраныя перамовы кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства з міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. С. Мартынаў таксама сустрэўся з прэзідэнтам Тар’яй Халанен, міністрам эканомікі Маўра Пекарыненам, міністрам замежнага гандлю і развіцця Паава Вайрыненам.
Прыярытэт у ходзе сустрэч і перамоваў быў нададзены тэматыцы развіцця адносін Беларусі і Еўрасаюза, у тым ліку ў рамках ініцыятывы «Усходняе партнёрства», удасканалення дагаворна‑прававой базы супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, лібералізацыі гандлю нашай краіны з Еўрасаюзам і спрашчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.
Міністры замежных спраў Беларусі і Фінляндыі таксама абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння краін на двухбаковай і шматбаковай аснове ў Савеце дзяржаў Балтыйскага мора і ў рамках ініцыятывы ЕС «Паўночнае вымярэнне». У сувязі з гэтым міністр замежных спраў Фінляндыі выказаўся за поўнамаштабны ўдзел Рэспублікі Беларусь у працы «Паўночнага вымярэння».
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары