Усяго патроху

Мiнск запалiў «зялёнае святло»

Адмова ў працаўладкаваннi з‑за адсутнасцi рэгiстрацыi ў сталiцы — беспадстаўная.

Адмова ў працаўладкаваннi з‑за адсутнасцi рэгiстрацыi ў сталiцы — беспадстаўная.

«Прапiшу ў Мiнску цi ў Мiнскiм раёне» — сёння шматлiкiя аб’явы падобнага зместу можна пабачыць на слупах, станцыях метрапалiтэна, аўтавакзалах. Прычым, зразумела, што сама па сабе паслуга прапаноўваецца не за «дзякуй». Жыхарам iншых рэгiёнаў краiны прапаноўваецца зарэгiстравацца ў найбуйнейшым горадзе краiны за некалькi сотняў «умоўных адзiнак» у год. I перш‑наперш — нiбыта за магчымасць легальнага працаўладкавання ў сталiцы. Але насамрэч — па сутнасцi за нiшто.

Наймальнiкi не рызыкуюць

Абавязковы пакет дакументаў, што падаецца пры працаўладкаваннi, з’яўляецца вельмi абмежаваным i стандартным для ўсiх жыхароў Беларусi без выключэння. У прыватнасцi, Працоўны кодэкс вызначае: у пакет уваходзяць дыпломы цi пасведчаннi аб адукацыi, а пры наяўнасцi — таксама працоўная кнiжка, накiраванне на ўладкаванне за кошт бронi для асобных катэгорый работнiкаў, заключэнне медыка‑рэабiлiтацыйнай камiсii аб стане здароўя iнвалiда, ваенны бiлет. Сюды ж дадаецца i пашпарт. Але не для праверкi «прапiскi». А проста для сведчання асобы.

— Сапраўды, працяглы час працаўладкаванне iншагароднiх асобаў у сталiцы мела пэўныя асаблiвасцi, — распавядае галоўны спецыялiст юрыдычнага аддзела ўпраўлення арганiзацыйна‑кадравай i прававой работы камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Наталля Ясiнская. — У прыватнасцi, можна нагадаць: некалi наймальнiкам пры прыёме жыхароў блiзкiх да сталiцы рэгiёнаў было неабходна праiнфармаваць службы занятасцi, а пры прыёме жыхароў рэгiёнаў больш аддаленых — патрабавалася ўзгадненне гарвыканкама. I ў апошнiм выпадку, за выключэннем уладкавання найбольш запатрабаваных у Мiнску спецыялiстаў, наймальнiкi ўносiлi за запрашэнне iншагароднiх плату на развiццё сталiчнай iнфраструктуры.

Аднак зараз — парадак ужо iншы. З пачатку мiнулага года ўзгадненні не патрабуюцца ўвогуле,

мiнскiя наймальнiкi атрымалi магчымасць прымаць работнiкаў незалежна ад таго, якую рэгiстрацыю яны маюць. Прычым варта падкрэслiць: нiякай адказнасцi за ўладкаванне грамадзян нашай краiны з рэгiстрацыяй у iншых населеных пунктах або ўвогуле без рэгiстрацыi наймальнiкi сёння не нясуць.

Праўда, паклапацiцца аб рэгiстрацыi павiнен сам грамадзянiн. У адваротным выпадку ён можа быць прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Першым разам гэта будзе проста папярэджанне. А другi выяўлены факт пражывання без рэгiстрацыi на працягу года пасля папярэджання закончыцца штрафам ад 2 да 4 базавых велiчынь. Або на сёння — штрафам ад 70 да 140 тысяч рублёў.

— У iншагароднiх грамадзян ёсць два варыянты рэгiстрацыi — па месцы жыхарства або па месцы знаходжання, — працягвае Наталля Ясiнская. — Так, для рэгiстрацыi па месцы жыхарства ў Мiнску давядзецца пашукаць свабодную жылплошчу: 20 квадратных метраў, або ў выпадку пасялення ў iнтэрнатах — 6 «квадратаў». Для рэгiстрацыi ж па месцы знаходжання пошукаў свабодных квадратаў не трэба, дастаткова толькi знайсцi ўласнiка жылога памяшкання.

Непасрэдна тэрмiн рэгiстрацыi па месцы знаходжання абмежаваны годам. Аднак нiхто не забараняе праз той жа год перарэгiстравацца зноў. I так — практычна да бясконцасцi. У сувязi з гэтым прапановы «прапiсацца» за вялiкiя грошы выглядае прынамсi недарэчнай. Асаблiва калi ўзяць пад увагу вядомы факт: у большасцi жыхароў iншых рэгiёнаў у сталiцы ёсць сваякi.

Пенсiйны стаж не прападзе

Не з’яўляюцца слушнымi спасылкi на адсутнасць сталiчнай рэгiстрацыi i яшчэ з адной прычыны. Сама па сабе гэта акалiчнасць не можа з’яўляцца падставай для якiх‑небудзь абмежаванняў работнiкаў з iншых рэгiёнаў па аплаце працы. Цi па магчымасцях карыстання тымi ж гарантыямi калектыўных дагавораў. Правы iншагароднiх работнiкаў нiчым не адрознiваюцца ад правоў работнiкаў‑мiнчан.

— Пры гэтым тыя ж iншагароднiя могуць карыстацца бальнiчнымi, дэкрэтнымi водпускамi, занятасць у сталiцы абавязкова пойдзе ў пенсiйны стаж — паколькi ўсе работнiкi падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, — зазначае Наталля Ясiнская. — I, дарэчы, нiякай рызыкi, што ў выпадку несупадзення месцаў жыхарства, рэгiстрацыi i працы звесткi аб сацстраху куды‑небудзь «знiкнуць», няма. Бо з пачатку 2003 года ў нас уведзена сiстэма персанiфiкаванага ўлiку адлiчэнняў. Прычым банк гэтых звестак — агульны па краiне.

Хто патрабуецца сталiцы?

Адмаўляць у прыёме на працу з прычыны адсутнасцi сталiчнай рэгiстрацыi нельга. Аднак нялiшне заўважыць, што

канчатковае рашэнне тут у любым выпадку залежыць выключна ад наймальнiка.

Бо той жа наймальнiк выбiрае, цi патрэбны яму канкрэтны спецыялiст. Так, кожную адмову можна аспрэчыць у судзе. Разам з тым падчас разбору давядзецца прывесцi пэўныя аргументы. Мiж тым, сабраць такiя аргументы складана, дастаткова сказаць, што паводле заканадаўства пiсьмовыя тлумачэннi аб матывах адмовы наймальнiкi абавязаныя даваць толькi некаторым катэгорыям — у прыватнасцi, грамадзянам, што накiроўваюцца на ўладкаванне па размеркаваннi цi ў лiк бронi службы занятасцi, работнiкам, што запрашаюцца ад аднаго наймальнiка да другога пераводам, жанчынам з прычыны цяжарнасцi або наяўнасцi дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, адзiнокiм мацi, якiя маюць дзiця ва ўзросце да 14 або дзiця‑iнвалiда — ва ўзросце да 18 гадоў.

I ўсё ж нельга не адзначыць: нягледзячы на верагоднасць адмовы, шанцы на ўладкаванне ў сталiцы iншагароднiх дастаткова вялiкiя. Ужо з адной прычыны. Паводле аператыўных звестак, сёння ў Мiнску налiчваецца прыкладна 4,9 тысячы беспрацоўных. Але адначасова — i 13,9 тысячы свабодных месцаў. Магчыма, сярэднi ўзровень аплаты працы па вакансiях i не надта высокi — у межах 700‑800 тыс. рублёў. Але, напрыклад, у сярэдзiне года амаль кожнае пятае запрашэнне на працу было «падмацаванае» больш чым мiльёнам.

Пры гэтым, як заўважаюць у камiтэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама, найбуйнейшаму гораду краiны патрабуецца дастаткова вялiкая колькасць рабочых будаўнiчых спецыяльнасцяў, слесараў, вадзiцеляў i машынiстаў, рабочых‑станочнiкаў, мантажнiкаў, электрыкаў‑электраманцёраў, зваршчыкаў, гандляроў. А таксама — спецыялiстаў аховы здароўя, выхавальнікаў, бухгалтараў, тэхнiкаў, супрацоўнiкаў мiлiцыi, загадчыкаў, кiраўнiкоў i начальнiкаў структурных падраздзяленняў, майстроў i прарабаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны11

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

ГУР раскрыла дэталі ўнікальнай спецаперацыі: у «Ахмат» укаранілі агента6

Жонка загінулага беларускага добраахвотніка патрабуе змяніць закон пра званне «Герой Украіны», якім нельга ўзнагародзіць замежнікаў4

У Еўрасаюзе 387 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства22

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Чалябінскай вобласці — пашкоджаны знішчальнікі Су-57 і Су-345

Беларус паказаў, дзе купляе неверагодна танную гародніну

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць