Грамадства33

Мінгарвыканкам адмаўляў у правядзенні сустрэчы з 12-гадовай блогеркай у Dana Mall

Арганізатары звярталіся па дазвол, але не атрымаўшы яго, усё роўна правялі сустрэчу. Пра гэта распавёў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль, пішуць «Мінск-навіны».

— У PR-кампаніі «Саўндкафэ прадакшн» была дамова з Burger King на правядзенне рэкламнай кампаніі. Выконваючы абавязацельствы, арганізатары звярнуліся ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама, але ім было адмоўлена. Прычын некалькі: па-першае, пляцоўка не прыстасаваная для правядзення канцэртных праграм, па-другое, Burger King не з'яўляецца ўладальнікам ГРЦ Dana Mall, па-трэцяе, было заяўлена, што на сустрэчу прыйдзе 500 чалавек, — растлумачыў В.Брэль.

Паводле яго слоў, арганізатарам было пазначана, што мерапрыемства не адпавядае «Кодэксу аб культуры», што імі прадастаўленая недакладная інфармацыя пра сам фармат мерапрыемства, што было зразумела на стадыі арганізацыі. 

— Яны правялі сустрэчу без ўзгаднення, парушыўшы заканадаўства, — падкрэсліў В.Брэль.

Нагадаем, што ў суботу, 24 верасня, у гандлёвым цэнтры Dana Mall сабралася некалькі тысяч чалавек на сустрэчу з 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай. Таксама падчас мерапрыемства паміж першым і цокальным паверхам адбылося экстраннае спыненне кабіны з-за перагрузкі, пачалася цісканіна. Па медыцынскую дапамогу звярнулася некалькі чалавек.

Таксама паведамлялася, што арганізатар сустрэчы затрыманы.

@nashaniva Што адбылося на сустрэчы з 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай? Спецназ і АМАП разганялі дзяцей? #беларусь #мінск #минск #миланахаметова #хаметова #лп #апутинепутю #беларускамоўнытыкток #омон #данамолл ♬ ЛП - Милана Хаметова & Milana Star

Чытайце таксама:

З'явілася відэа надзвычайнай сітуацыі з ліфтам у Dana Mall

«Пачалася цісканіна, АМАП пачаў разганяць людзей». Што адбывалася сёння ў Dana Mall

Сустрэчу з блогеркай у Dana Mall кваліфікавалі як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», арганізатара затрымалі

Каментары3

  • Пятро
    26.09.2022
    Як хiтрэнька спрабуюць адмазаць Дана. Ва усiм вiнаваты бюргер кiнг аказваецца
  • даведка
    26.09.2022
    Если кто-то и обладает реальным потенциалом устроить революцию в нашей стране, то это малолетки из TikTok.
  • ))
    26.09.2022
    даведка, интересно. А почему?

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся1

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся1

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць