Свет

Малдова адмовілася выдаць Беларусі затрыманага ў ёй украінскага дэпутата

Генпракуратура Малдовы адмовілася экстрадаваць у Беларусь дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Яўгена Якавенку, якога затрымалі на малдаўскай мяжы 5 чэрвеня. Пра гэта 7 чэрвеня паведаміла прэс-служба пракуратуры Малдовы, піша Радыё Свабода.

«Прычыны адмовы ў экстрадыцыі абумоўленыя статусам гэтай асобы як члена Вярхоўнай рады Украіны, які перамог на выбарах у 2019 годзе ў Данецкім рэгіёне, у кантэксце геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне», — адзначылі ў пракуратуры.

Малдаўская пракуратура падазрае, што калі Якавенку экстрадуюць у Беларусь, працэс супраць яго не будзе справядлівым. Таму яна распарадзілася адпусціць украінскага дэпутата.

Якавенка знаходзіцца ў міжнародным вышуку на запыт Беларусі. У Беларусі ўкраінскага дэпутата падазраюць у хабарніцтве і карупцыі.

У 2001 годзе Яўген Якавенка заснаваў гандлёва-прамысловую кампанію «Алькон». Вядома, што кампанія Якавенкі была пасярэдніцай у пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі, паліва, металаў і ўгнаенняў, а таксама займалася гандлем грузавым аўтамабільным транспартам. Па сутнасці, ягоная дзейнасць магла быць звязаная і з прасоўваннем беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку.

Сярод рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон Беларусі, абнародаваных на адпаведных сайтах, імя Яўгена Якавенкі і назва ягонай кампаніі не згадваюцца. Але з відаў дзейнасці кампаніі, якую бізнэсмен пасля выбрання ў парламент перапісаў на жонку Таццяну, вынікае, што ў сферу ягоных інтарэсаў маглі трапіць беларускія нафтапрадукты, угнаенні і грузавыя аўтамабілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Былога ветэрынара з Барысава пакусаў бяздомны сабака, але да дактароў мужчына не пайшоў6

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс14

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро17

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў5

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць