Эканоміка

Ізраіль адмовіў у абслугоўванні самалётаў — «Белавія» адмяніла рэйсы ў Тэль-Авіў да канца кастрычніка

Авіяцыйныя ўлады Ізраіля адмовілі «Белавія» ў абслугоўванні самалётаў у аэрапорце «Бэн Гурыён», у сувязі з чым авіякампанія вымушаная скасаваць раней запланаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў. Ізраіль паведаміў пра сваё рашэнне, нягледзячы на тое што першапачаткова, 15 мая, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджаная праграма рэйсаў па новым раскладзе (з тэхнічнай пасадкай у Баку).

«На падставе выдадзенага дазволу авіякампанія пачала продаж авіябілетаў на новыя рэйсы, першы з якіх быў запланаваны ўжо на 2 чэрвеня. Раптоўнае рашэнне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасці выклікае здзіўленне», — адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

У сувязі з адмовай Ізраіля авіякампанія вымушаная скасаваць усе запланаваныя рэйсы аж да канца летняга сезона (27 кастрычніка 2022 года).

Пасажырам, якія набылі авіябілеты на рэйсы Мінск — Тэль-Авіў —Мінск раней, а таксама на рэйсы па новым маршруце праз Баку, гарантуецца вяртанне кошту ў поўным аб'ёме. 

Авіякампанія «Белавія» выконвала рэгулярныя палёты з Мінска ў Тэль-Авіў з 1996 года.

«Мы шкадуем аб тым, што запланаваныя сустрэчы сваякоў не адбудуцца, грамадзяне Ізраіля не змогуць прыляцець у Беларусь і правесці спякотнае лета ў больш мяккім клімаце, а грамадзяне Беларусі — аздаравіцца на курортах Чырвонага і Мёртвага мораў, — сказаў Ігар Чаргінец. — Мы сапраўды шкадуем аб магчымых стратах, якія панясуць усе ўдзельнікі турыстычнай галіны Беларусі і Ізраіля ў выніку адмены раней забраніраваных і аплачаных пуцёвак, аднак яшчэ раз звяртаем увагу на тое, што да такой сітуацыі прывяло аднабаковае рашэнне ізраільскага боку».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць