Свет

Расійскія войскі ўвайшлі ў Сумы — старшыня аблдзяржадміністрацыі

«Сітуацыя ў Сумскай вобласці складаная. Ідуць баі ў горадзе Ахтырка, горадзе Канатоп, быў бой каля горада Сумы, горад Глухаў прайшлі транзітам. Былі баі на трасе «Копці—Бачэўск». Сёння акупацыйныя войскі кантралююць трасу «Кіеў—Масква» ад мяжы з РФ і ў Чарнігаўскай вобласці, да Батурына дакладна»

Пра гэта ў відэазвароце заявіў старшыня Сумскай аблдзяржадміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі.

Паводле інфармацыі Жывіцкага, складаная сітуацыя ў гарадах Белаполле, Бурынь і ў іншых населеных пунктах вобласці.

«Узброеныя сілы даюць адпор. Вораг у выпадку атрымання сур'ёзнага адказу пачынае адступаць. Ёсць загінулыя і параненыя з боку краіны-агрэсара. Па стане на сёння вайскоўцы і тэхніка ўжо зайшлі ў горад Сумы. Таму прашу ўсіх прыняць меры па забеспячэнні ўласнай бяспекі», — дадаў старшыня Аблдзяржадміністрацыі.

«На жаль, ёсць пашкоджанні на тэрыторыі вобласці — газаправоды гараць, і цяпер няма магчымасці ў газавай службы выехаць туды, таму што мы баімся за здароўе людзей, якія абслугоўваюць», — сказаў Жывіцкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць