Навука і тэхналогіі

Аўтамабіль сам плаціць за паркоўку, а міска для ката замаўляе яму корм. Новыя рэаліі інтэрнэту рэчаў 

Паколькі ўсё, ад грузавікоў да тостараў, мае доступ да інтэрнэту, наступным крокам падключаных да сеткі прылад стане магчымасць прадаваць і набываць тавары і паслугі для сваіх карыстальнікаў самастойна.

Фота Depositphotos.com

Хутка прыйдзе дзень, калі аўтамабіль сам будзе плаціць за паркоўку, а міска для коткі будзе замаўляць корм для свойскіх жывёл на аснове аналізу іх патрэб у харчаванні.

Паколькі ўсё больш прылад падключаюцца да інтэрнэту, высокатэхналагічныя кампаніі імкнуцца навучыць гэтыя прылады самастойна набываць і прадаваць тавары ад імя карыстальнікаў без іх умяшання, піша The Wall Street Journal.

І штосьці можна назіраць ужо сёння. «Разумныя» зубныя шчоткі ад Philips могуць аўтаматычна замаўляць новыя галоўкі шчотак, калі шчацінне зношваецца. Фільтры для паветра, распрацаваныя кампаніяй 3M, могуць самі вызначаць, калі патрабуецца замена і замаўляць яе анлайн.

Колькасць падобных прылад будзе пашырацца па меры таго, як у іх будзе з'яўляцца доступ да інтэрнэту, а тэхналогіі, якія дазваляюць рабіць хуткія і аўтаномныя закупы, стануць больш папулярнымі, бо яны дазволяць эканоміць грошы і час.

Звышхуткія бесправадныя сеткі пятага пакалення, штучны інтэлект і дэцэнтралізаваныя плацежныя сістэмы могуць дазволіць прыладам вакол нас адначасова апрацоўваць, прадаваць і купляць даныя. Таму яшчэ больш машын у хуткім часе будуць самастойна прымаць рашэнні аб закупах.

Больш за тое, падключаныя да сеткі прылады могуць узаемадзейнічаць адна з адной, каб выконваць пэўныя задачы. Такую сістэму нядаўна пратэсціравала кампанія Onyx паміж двума арбітальнымі спадарожнікамі. Спадарожнік мог даручыць іншаму зрабіць здымкі кантэйнеравоза, які захрас у Суэцкім канале, і пры гэтым не звязваўся з Зямлёй.

Аўтаматызаваныя машыны могуць значна змяніць лагістыку аўтапаркаў. Кампанія Daimler Trucks AG працуе над лічбавымі кашалькамі, якія дазволяць кіроўцам грузавікоў аўтаматызаваць плацяжы на некаторых запраўках і платных дарогах. А грузавікі будучыні змогуць апрацоўваць плацяжы падчас дастаўкі тавараў і самастойна сплачваць зборы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення2

Выйшаў на свабоду палітвязень, які прыехаў з Расіі і пры абсурдных абставінах затрымаўся ў Беларусі на тры гады6

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску5

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць