Здароўе

Ці ўплывае пылок на распаўсюджванне кавіду?

Міжнародная група навукоўцаў выявіла сувязь паміж высокім узроўнем пылку ў паветры і колькасцю выпадкаў заражэння кавідам.

Фота Depositphotos.com

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў амерыканскім навуковым часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS).

Узровень пылку ў паветры лічыцца павышаным, калі колькасць пылковых зярнят перавышае 250 на кубічны метр паветра на працягу некалькіх дзён. Даследчыкі заўважылі, што чым больш станавілася пылку, тым хутчэй павышаўся ўзровень заражэння.

Навукоўцы атрымалі звесткі ад 130 станцый пылковага маніторынгу з 31 краіны за перыяд са студзеня да красавіка 2020 года. Гэтыя звесткі параўналі з колькасцю выпадкаў захворвання падчас першай хвалі. У даследаванні ўлічваліся такія фактары, як шчыльнасць насельніцтва і ўвядзенне каранціну ў краінах, паведамляе DW.

З 31 краіны, большасць з якіх знаходзяцца ў Еўропе, у 14 знайшлі сувязь паміж высокім узроўнем пылку і інфекцыямі кавіду. У астатніх краінах узровень пылку быў не такім высокім, каб вывучаць яго уплыў на каранавірус.

У выніку даследчыкі выявілі, што пылок можа павялічваць распаўсюджванне інфекцыі на 20%, а ў сукупнасці з іншымі фактарамі навакольнага асяроддзя, такімі як тэмпэратура паветра і вільготнасць, гэта лічба павялічваецца.

Згодна з даследаваннем, без каранціну дадатковыя 100 пылковых зярнят на кубічны метр павялічваюць узровень заражэння на 4%.

Гэта значыць, што на распаўсюджванне кавіду ўплываюць не толькі асабістыя фактары, але і ўмовы навакольнага асяроддзя.

Таму аўтары даследавання раяць падчас сезона вялікай колькасці пылку насіць маскі для фільтрацыі часціц, асабліва тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.

Калі вірусы трапляюць у арганізм разам з пылковымі зярнятамі, пылок парушае імунны адказ, што дазваляе вірусам хутчэй распаўсюджвацца ў арганізме. Навукоўцы мяркуюць, што тое ж самае можа адбывацца і з каранавірусам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць