19 лютага Кітай накіраваў 100 тысяч доз вакцыны супраць каранавіруса ў Беларусь, піша Tut.by. Аб пастаўцы вакцын з Кітая Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпінь дамовіліся па тэлефоне 26 студзеня.

Вакцына прадастаўлена бясплатна. Адпраўка арганізавана сёння авіякампаніяй «Air China».
Вакцына вытворчасці «Сінафарм» з'яўляецца першай ухваленай ў Кітаі для выхаду на рынак дзяржаўным фармацэўтычным Упраўленнем КНР, яна ўжо ўжываецца ўнутры краіны.
Яе эфектыўнасць ацэньваюць у 79,34%. На сённяшні дзень, акрамя Кітая, вакцына ўхвалена да выкарыстання больш чым у 10 краінах свету: ААЭ, Бахрэйне, Егіпце, Іарданіі, Іраку, Сербіі, Марока, Венгрыі, Пакістане ды інш», — паведамілі ў пасольстве.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары