Улада

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне: У найбліжэйшы час пачнём дадаваць дэлегатаў «Усебеларускага схода» ў санкцыйныя спісы

БелТА

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пад кіраўніцтвам члена Прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі ў найбліжэйшы час плануе апублікаваць план «па дэлегітымізацыі «Усебеларускага народнага схода» і пачаць працу па даданні дэлегатаў схода ў санкцыйныя спісы. Раней кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся да дэлегатаў Усебеларускага народнага схода і распавёў аб магчымых наступствах удзелу ў ім, піша Tut.by.

— Ужо пачалі з'яўляцца спісы дэлегатаў, аднак рэальных прадстаўнікоў народа, як і чакалася, у іх няма. «Шырата» сацыяльнай базы гэтай сходкі відавочная і кажа аб недаверы нелегітымнага да ўсіх, акрамя кішэннай наменклатуры. Кожны марыянетачны дэлегат будзе аўтаматычна занесены ў базу адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў, а дзеянням схода, як арганізаванай групы, будзе дадзеная прававая ацэнка, — заявіў Латушка.

Ён таксама дадаў, што будзе дамагацца санкцый для ўсіх удзельнікаў VI Усебеларускага народнага схода.

У НАУ растлумачылі, што пакуль працэдура па даданні дэлегатаў у санкцыйныя спісы не запушчана, але гэта будзе зроблена ў найбліжэйшы час.

— У найбліжэйшы час НАУ і «Сумленныя людзі» апублікуюць план па дэлегітымізацыі Усебеларускага народнага схода і зрыву антыканстытуцыйных рашэнняў, якія плануецца прымаць на ім, пасля чаго НАУ пачне працу па даданні дэлегатаў у санкцыйныя спісы, - распавялі ў НАУ.

Нагадаем, тыдзень таму стартаваў абранне дэлегатаў на Усебеларускі народны сход, які пройдзе 11-12 лютага. І ўжо стала вядома, што ў сталіцу абмяркоўваць на форуме «лёсавызначальныя рашэнні», паедуць толькі адобраныя зверху людзі: мясцовыя дэпутаты, члены грамадскіх арганізацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«І ўпершыню прагучала: фашысты-лукашысты». Чарнобыльскі Шлях — 1996 ва ўспамінах відавочцаў, якія праз дзесяцігоддзі пасля таго дня сталі мужам і жонкаю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць