Культура

Памерла мастачка Ала Непачаловіч

Сёння ўначы памерла мастачка, выкладчыца, педагог Ала Непачаловіч. Ёй было 69 гадоў.

Пра смерць паведаміла ў сваім фэйсбуку Наталля Шаранговіч.

«У гэтым новым годзе мы б адзначалі яе юбілей — 70. І адзначым — выставай, добрымі словамі — але ўжо без яе. Горка…

Ала Непачаловіч працавала як мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў вобласці тэкстылю. Фота з фэйсбука Наталлі Шаранговіч

Памятаю, як яна радавалася у мінулым годзе цалкам нечаканай для яе ўзнагародзе — Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва — за свае вытанчаныя творы. Мы паспелі павітаць яе гэтай прэміяй і сказаць ёй «дзякуй» своечасова, пры жыцці, а не за вочы, шкадуючы аб страчаных магчымасцях, як часта гэта адбываецца», — напісала Наталля Шаранговіч.

«Здаецца, вось толькі-толькі сустракаліся на адкрыццях, віншавалі адна адну са святамі, рэцэнзавалі аліных дыпломнікаў на абароне…

А планы — колькі іх у Алы заўжды было. Яе ніколі не трэба было ўгаворваць, варта толькі папрасіць дапамогі. Яна «загаралася», і дзяўчат-мастачак імгненна зацягвала ў свой творчы вір. Мяне заўсёды кранала яе стаўленне да людзей і калег — шчырае, прыязнае, адкрытае, без зайздрасці, толькі з пазітывам…

Яна згарэла хутка, літаральна на вачах, за некалькі тыдняў… Дасюль не верыцца…

А мне доўга яшчэ будзе здавацца, што яна дзесьці непадалёк, варта толькі набраць тэлефонны нумар або заскочыць у майстэрню…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць