Раман Багнавец, Данііл Богнат, Дзмітрый Кубараў, Віктар Панцялееў, Віталь Пракапчук, Ягор Пракапчук, Вячаслаў Рагашчук, Артур Халімончык, Алег Рубец, якім былі выстаўленыя абвінавачванні па арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі), прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным і звязваюць яго з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта.
Агулам у Беларусі ўжо 49 палітычных зьняволеных.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары