Грамадства66

Міліцыя затрымала лідара страйкама МАЗа, на працаўнікоў узмацняюць ціск

20 жніўня міліцыянты затрымалі старшыню страйкама Менскага аўтамабільнага завода Яўгена Бахвалава​, паведаміла Tut.by прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму Натальля Ганусевіч. Разам з тым Свабода даведалася ад крыніц на заводзе пра ўзмацненьне ціску на працаўнікоў, якія выступаюць за адстаўку ўладаў і за новыя выбары.

Акцыя салідарнасьці з рабочымі МАЗ. 19 жніўня 2020 году.

«Літаральна за першую палову гэтага дня абстаноўка значна пагоршылася. Тэрмінова ўсталявалі відэакамэры ва ўсіх цэхах і праездах, сочаць, каб не зьбіраліся больш за тры чалавекі, каб не адсутнічалі на працоўным месцы. Адразу пагражаюць пазбаўленьнем прэміі ці нават звальненьнем. Па заводзе езьдзіць АМАП на электракарах, шмат праваахоўнікаў на тэрыторыі. Спрабуюць вылічыць страйкам, які ў такіх умовах, натуральна, пайшоў у падпольле», — паведаміла крыніца карэспандэнту Свабоды.

Паводле крыніцы, на заводзе пачаліся звальненьні тых, хто апошнімі днямі браў удзел у страйку. «Кажуць прыкладна пра 10 чалавек, якіх загадана звольніць. Правяраем гэтыя зьвесткі», — паведаміла крыніца.

Зь іншых крыніц Свабодзе стала вядома пра звальненьне сьлесара Вячаслава Баўкуновіча. З 4-га цэху зборкі аўтамабіляў (ЦСА-4). Працаўніку паставілі ў віну тое, што адсутнічаў на працоўным месцы з 7-й раніцы да 15-й гадзіны 19 жніўня, за што яго пазбавілі прэміі за жнівень. У другім пункце распараджэньня загадана «за сыстэматычныя парушэньні працоўных абавязкаў без паважлівых прычын падрыхтаваць дакумэнты на звальненьне». Загад падпісаў начальнік ЦСА-4 МАЗ А. Паўлючэнка.

У бюро сувязяў з грамадзкасьцю МАЗ атрымаць камэнтар не ўдалося, бо ніхто не падымае слухаўку. Не адказала і намесьніца генэральнага дырэктара прадпрыемства па ідэалёгіі Зоя Таран.

На сайце МАЗ зьявіўся зварот ад імя калектыву прадпрыемства.

«Мы не павінны ісьці на повадзе ў тых, хто сёньня сее разлад і смуту, падзяляе грамадзтва на сваіх і чужых», — сказана ў звароце. Паводле аўтараў звароту ад імя МАЗ, «калектыў, як і ўвесь беларускі народ, зрабіў свой выбар».

«Галасаваў за Ціханоўскую, як усе», — звольнены з МАЗа рабочы патлумачыў, чаму адважыўся на страйк

Вячаславу Баўкуновічу 19 год. Малады чалавек толькі сёлета скончыў Аўтамэханічны каледж, што стаіць насупраць МАЗа і рыхтуе для яго кадры. Вячаслаў мусіў адпрацаваць на заводзе 2 гады, быў разьмеркаваны на 2 участак галоўнага канвэеру і пасьпеў адпрацаваць на ім толькі 2 тыдні.

«Галасаваў першы раз у жыцьці. Прагаласаваў за Ціханоўскую, як усе, і калі даведаўся, што Лукашэнку далі 80%, абурыўся. Усе, каго ведаю, галасавалі за яе. У панядзелак хлопцы сказалі пра страйк, і я далучыўся.

Мы былі за адстаўку Лукашэнкі і за новыя сумленныя выбары. Нас было чалавек 13, большасьць нават па імёнах ня ведаю, бо працую тут зусім мала.

Як мы баставалі? Сядзелі, не працавалі, а начальства накіравала на нашы месцы рабочых зь іншых участкаў. Хлопцы зь імі не размаўлялі, і я таксама — пра што зь імі гаварыць?

Мы тры дні не працавалі, а сёньня вырашылі вярнуцца на канвэер, бо нас мала. Нам яшчэ раніцай казалі, каб пачыналі працаваць, а потым усё рэзка зьмянілася.

Мяне зрабілі сыстэматычным парушальнікам, хоць раней заўваг не было. Вось іду па загад аб звальненьні», — пасьпеў расказаць Вячаслаў Баўкуновіч.

Малады працаўнік сказаў, што не шкадуе пра свой учынак, але цяпер яго прымусяць сплаціць за вучобу ў каледжы, і гэта палохае.

«Вучыўся 4 гады. Падлічылі, што вучоба каштуе 8 тысяч 200 беларускіх рублёў, і прыйдзецца аддаваць. Як — ня ведаю. Кажуць, сам вінаваты, што не адпрацаваў на заводзе, а пайшоў у страйк», — сказаў Вячаслаў.

Паводле Вячаслава Баўкуновіча, з МАЗа звальняюць яшчэ некалькіх працаўнікоў зь іншых падразьдзяленьняў, якія бралі ўдзел у страйку, але імёнаў ён ня ведае.

«Чуў, што ёсьць звальненьні ня толькі ў нашым цэху, але імён ня ведаю», — сказаў Вячаслаў.

Атрымаць камэнтар заводзкага бюро па сувязях з грамадзкасьцю не ўдалося. Тэлефон бюро маўчыць.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца10

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць