Культура66

Гей-парад падчас «Еўрабачання»

Спеўны конкурс «Еўрабачання», які ладзіцца 54-ы раз запар, шмат кім успрымаецца як імпрэз,а прыязная да гей-супольнасці.

Прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў Расіі надоечы выказалі свой намер зладзіць у дзень правядзення конкурсу «Еўрабачання», 16 траўня, гей-парад у Маскве.

Паводле аднаго з ініцыятараў акцыі «Славянскі гей-парад» Нікалая Аляксеева, у нядзелю адбылося паседжанне аргкамітэту, на якім прынялі пастанову пра тое, каб правесці гей-парад менавіта 16-га. На пачатку траўня аргкамітэт гей-параду хоча падаць заяўку на правядзення шэсця ў маскоўскую мэрыю.

Чаму «Славянскі»? Паводле словаў Аляксеева, у ім плануецца ўдзел беларускага гей-супольнасці.

Спеўны конкурс «Еўрабачання», які ладзіцца 54-ы раз запар, шмат кім успрымаецца як імпрэз,а прыязная да гей-супольнасці,
а яго пераможцамі ў розныя гады рабіліся прадстаўнікі сэкс-мяншыняў: да прыкладу, трансэксуалка Дана Інтэрнэшнл з песняй «Дзіва», а таксама пераможца пазамінулага года, лесбійка Марыя Шэрыфавіч.

Акрамя прывязкі даты правядзення параду да вядомага конкурсу, якая мае павялічыць розгалас у прэсе і грамадстве, прадстаўнікам расійскіх сэксменшыняў патрэбная таксама падтрымка саміх удзельнікаў «Еўрабачання», каб паўплываць на маскоўскія муніцыпальныя ўлады, якія цягам доўгіх гадоў вельмі актыўна запабягаюць мерапрыемствам гей-супольнасці. Ініцыятары гей-параду прапануюць спевакам, удзельнікам конкурсу, начапіць на грудзі шпількі з сімваламі гомасэксуальнай грамады і гэтак выказаць салідарнасць з ёю, каб змяніць збольшага негатыўнае стаўленне расійскага грамадства да сэксменшасцяў.

Але

афіцыйнай падтрымкі ад «Еўрабачання», расійскія геі не атрымаюць.
Дырэктар конкурсу швед Свантэ Стоксэліюс зазначыў: «Цяпер за паўтара месяца да конкурса мы (дырэкцыя конкурса) павінны наладзіць 3 тэлетрансляцыі і ў дадатак заапекавацца 42 дэлегацыямі канкурсантаў, таму ў нас няма часу займацца іншымі праектамі». Спадар Стоксэліюс дадаў, што дырэкцыя конкурсу прызвычаілася, што палітычныя і непалітычныя групы выкарыстоўваюць «Еўрабачанне» для сваіх мэтаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць