Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, заявіў аб наяўнасці прынцыповых дамоўленасцей з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы, перадае БелТА.

«За мінулы час для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян нашых краін зроблена нямала. Сёння ўрадавыя групы актыўна працуюць над паглыбленнем інтэграцыі і прыярытэтамі сумеснага развіцця. У нас з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным) ёсць прынцыповыя дамоўленасці ў гэтым плане», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ёсць цэлы шэраг канкрэтных істотных пытанняў, якія закранаюць інтарэсы суб'ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі і Расіі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары