На юніёрскім чэмпіянаце, што праходзіць у Швецыі, хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі прайгралі Канадзе з буйным лікам 1:11. Прычым адзіную шайбу нашы хлопцы забілі пры ліку 0:8.
Што праўда, беларусы ўжо гарантавалі сабе месца ў плэй-оф, яны ў першых двух матчах перамаглі Чэхію і Фінляндыю з аднолькавым лікам 4:3.
Свой заключны паядынак першага этапу беларусы правядуць сёння супраць хакеістаў Швейцарыі.
Канада - 9 ачкоў (3 матчы), Чэхія — 6 (3), Беларусь — 6 (3), Швейцарыя — 0 (2), Фінляндыя - 0 (3).
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары