Здарэнні1212

Выхавацелька дзіцячага садка патапілася, бо баялася загадчыцу? Што вядома пра трагедыю ў Крычаве

8 красавіка ў Крычаве здарылася бяда: 40-гадовую Наталлю Яльцову знайшлі ў Сожы. Таксама на беразе знайшлі рэчы 78-гадовай маці жанчыны. Цела пакуль няма.

Чытайце таксама: У Крычаве ў рацэ патанулі маці і дачка. У кішэні дачкі была перадсмяротная запіска

Наталля Яльцова, фота з сацсетак

Пра смерць выхавацелькі кажуць, што гэта быў, хутчэй за ўсё, суіцыд. Дакладную прычыну смерці высветляць следчыя.

Але што штурхнула жанчыну на такі крок? І што здарылася з яе маці? Яна пабегла ратаваць дачку?

Па чутках, Наталля пакінула запіску.

Муж жанчыны адмовіўся казаць пра сваю бяду. 

Але калегі звязваюць смерць Наталлі з затрыманнем карумпаванай загадчыцы, якое адбылося зусім нядаўна.

Крычаўскі садок №19 лічыўся паказальным. Але апошнім часам гэтая ўстанова звязаная ў асноўным з негатыўнымі гісторыямі. 28 сакавіка сілавікі затрымалі загадчыцу садка. 62-гадовую Алу Пастухову вывелі з працоўнага месца ў кайданках, пазней стала вядома, што на яе завялі справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і злоўжыванне ўладай.

Пасля следчыя пачалі дапытваць падначаленых Пастуховай. Садок вялікі: выхавацелькі, нянечкі, іншы персанал… Агулам 55 чалавек. І амаль кожнага, кажуць у садку, загадчыца Пастухова выкарыстоўвала, каб «падняць» грошай. Кажуць, што выпісвала на падначаленых прэміі, пасля грошы ёй вярталі назад. Маленькую частку прэміі загадчыца дазваляла работніку пакінуць сабе.

Наталля Яльцова працавала дэфектолагам. Зарабляла для Крычава больш-менш нармальна: за працу на паўтары стаўкі выходзіла прыкладна 700 рублёў. Але і яе Пастухова прымушала ўдзельнічаць у схеме з прэміямі.

«У нас пачаліся допыты. Праходзілі тут, непасрэдна ў садку. Але ўсё было вельмі тактоўна, следчыя на нас не ціснулі. Мы самі думалі, што сілавікі — значыць звяры, але ўсё было вельмі ветліва, я аж не чакала, хоць спачатку сама баялася, — кажа адна з супрацоўніц садка №19. — І пасля Наталля напрыдумвала сабе, што чамусьці мусіць быць вочная стаўка з Пастуховай. А гэтай сустрэчы Наталля вельмі баялася. Набрала ў галаву сабе — і ўсё тут.

Мы казалі: якая вочная стаўка, што ты выдумала?! Але яна вельмі хвалявалася».

Апошні тыдзень, кажуць у садку, Наталля вельмі нервавалася, «аж змянілася тварам». Калегі супакойвалі яе, але, кажуць, не маглі ўявіць, што ўсё скончыцца вось так.

«Можа быць, штосьці яшчэ здарылася і на выходных. Бо Наталля не хадзіла ў царкву — ёй станавілася кепска ад гэтых усіх пахаў. А ў нядзелю яе раптам убачылі ў царкве, хадзіла разам са сваёй маці», — кажа знаёмая Наталлі Яльцовай.

Маці Наталлі жыла разам з паралізаваным мужам. Кожную раніцу і кожны вечар Наталля заходзіла да іх, каб дапамагчы даглядаць бацьку.

Кажуць, што а 5 раніцы ў панядзелак Наталля не прыйшла да бацькоў. Яе маці пачала хвалявацца. Пазваніла Яльцовым, пасля ў садок… Дачкі не было.

78-гадовая жанчына выйшла з хаты і больш яе ніхто не бачыў. Толькі на беразе ракі знайшлі некаторыя рэчы.

«Я лічу, што гэта магло быць звязана з допытамі і справай Пастуховай. Бо Наталля была выдатным педагогам, і вельмі добрым чалавекам — але і вельмі слабым. Пастухова прыніжала яе пастаянна, увесь час: вешала нейкія даручэнні, крычала… Калі бачыла скамячаную паперку ад Наталлі, раўла на яе: што ты прынесла, я табе роўную давала!.. А Наталля ніколі не адказвала, толькі пачынала плакаць, траслася… І Пастухова ізноў крычала на яе: «Што ты тут плачаш, ідзі адсюль!» — кажа супрацоўніца садка. — Таму, можа быць, Наталля проста сама сабе накруціла, напалохалася…»

У садку дакладна не ведаюць, ці была перадсмяротная запіска. Дачка Наталлі паведаміла, што запіску яе маці сапраўды пакінула, але імя Пастуховай у паперцы няма. Што дакладна напісала Наталля, дачка гаварыць адмовілася.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення2

Выйшаў на свабоду палітвязень, які прыехаў з Расіі і пры абсурдных абставінах затрымаўся ў Беларусі на тры гады6

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску5

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць