Культура

Успаміны пра Кіма Хадзеева выйдуць пад адной вокладкай 

Зараз на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей» праходзіць кампанія па выданні кнігі памяці пра генія мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева. Выхад кнігі прымеркаваны да юбілею мысляра — нарадзіўся Кім Хадзееў 17 лістапада 1929 года, — у ёй сабраны самыя розныя па настроі ўспаміны пра яго. 

Мэта выдання — злучыць галасы сведкаў і пабачыць Кіма Хадзеева як асобную з'яву чалавечай культуры. 

Вялікая памятная кніга «Ким. Великий прохожий» створана ў папулярным жанры мікрапрозы, у яе ўвайшлі тэксты, вершы, інтэрв'ю, рэдкія фотаздымкі і архіўныя дакументы. Выданне — вынік суаўтарства амаль 50 вядомых і таленавітых людзей (сярод іх — Андрэй Хадановіч, Юлія Чарняўская, Адам Глобус, Дзмітрый Строцаў, Юрый Хашчавацкі), яно ўтрымлівае самыя цікавыя біяграфічныя звесткі пра героя аповеду і дасканала ўзнаўляе атмасферу некалькіх дзесяцігоддзяў альтэрнатыўнай савецкай рэальнасці. 

Кім Хадзееў вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, адкуль, паводле яго ўласнага сведчання, у 1949 быў выключаны за публічныя заклікі да забойства Сталіна.

Арыштаваны і асуджаны да зняволення. Пакаранне адбываў у Ленінградскай спецыяльнай псіхіятрычнай бальніцы турэмнага тыпу. Вызвалены са спецпсіхбальніцы 15 лютага 1954 года. Вярнуўся ў Мінск. Паступіў у Мінскі педагагічны інстытут. Ад гэтага часу Хадзееў удзельнічае, а затым робіцца лідарам розных нефармальных гурткоў і аб’яднанняў.

Зноў арыштаваны 25 студзеня 1962 года. Асуджаны па частцы першай артыкула 67 Крымінальнага кодэкса БССР («Антысавецкая агітацыя і прапаганда»). Хадзееў знаходзіўся ва Уладзімірскай турме, на прымусовым лячэнні ў турэмнай псіхіятрычнай бальніцы пры ленінградскай турме «Кресты» (Ленінградскай спецыяльнай псіхіятрычнай бальніцы турэмнага тыпу). Вызвалены ад прымусовага «лячэння» 8 ліпеня 1963. 

З 1960-х гадоў Хадзееў — культавая фігура мінскага інтэлектуальнага падполля, «гуру» мінскага андэграўнда. У аднапакаёвай кватэры Кіма Хадзеева (вул. Кісялёва, д. 17, кв. 24) збіралася маладая інтэлектуальная эліта, многія станавіліся яго вучнямі. Праз гурток Хадзеева прайшлі многія відныя дзеячы культуры Беларусі, напрыклад Уладзімір Рудаў, Мікалай Захаранка, Дзмітрый Строцаў, Юлія Чарняўская, Андрэй Хадановіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць