Культура11

Адчыніўся першы за межамі Беларусі музей Быкава

Адбылося гэта ва Украіне, у вёсцы Севярынка.

Адбылося ўрачыстае адкрыццё першага Музея Васіля Быкава за межамі Беларусі — у Вялікай Севярынцы Кіраваградскага раёна Украіны.

Кіраваградская Севярынка вядомая ў беларускай гісторыі і культуры праз імя Васіля Быкава — франтавіка і творцу.

Там пісьменнік нарадзіўся ў другі раз, адтуль пайшла на радзіму ў бацькоўскую хату «пахаронка», а на абеліску Славы над брацкаю магілай у Вялікай Севярынцы сярод 150 загіблых воінаў было і ягонае прозвішча. Некаторы час значылася і ў Падольскім архіве: Васіль Быкаў загінуў 01.10.1944 года. Падчас боя ў той дзень нямецкі танк праехаў у некалькіх сантыметрах ад параненага лейтэнанта Быкава, а дакумент аб смерці ўзнік пасля таго, як на заснежаным полі знайшлі палявую сумку будучага пісьменніка.

Аб тым, што Васіль Уладзіміравіч застаўся жывым, першай у вёсцы дазналася Таццяна Рыгораўна Краўчанка, якая прачытала ягонае інтэрв’ю ў газеце «Молодь Україны»…

Доўгія гады настаўнікі і школьнікі Вялікай Севярынкі збіралі матэрыялы аб жыцці і творчасці народнага пісьменніка, вялі зацікаўленую перапіску з ім. Матэрыялы вывучаліся і перадаваліся ў школьны гістарычны музей.

Плёнам такой дзейнасці стаў і асобны музей Васіля Быкава з некалькімі прасторнымі экспазіцыйнымі заламі.

На ўрачыстае адкрыццё музею прыехалі старшыня Кіраваградскага аддзялення Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны Васіль Бондар, кіраўнік мясцовага сельсавета Пятро Січкач, супрацоўнікі Дома культуры, дырэктар школы, кіраўнік школьнага музея Васіля Быкава Галіна Юр’еўна Губенка (якая шмат гадоў прысвяціла справе вывучэння жыцця і творчаці беларускага пісьменніка), а таксама дзесяткі школьнікаў. Перад адкрыццём прайшла лінейка на тэму «Васіль Быкаў і наш край».

Гучалі творы Васіля Быкава на беларускай і ўкраінскай мовах, а таксама вершы саміх школьнікаў.

Сярод сотняў лістоў, якія захоўваюцца ў Музеі Васіля Быкава, ёсць шмат і ад самога Васіля Уладзіміравіча, і ад жонкі Ірыны Міхайлаўны, і ад сястры Валянціны Уладзіміраўны. «Я не ведаю слоў, каб выказаць вам падзяку, вось жа зусім чужыя людзі з іншай краіны, а з такою павагай ставяцца да памяці майго брата», — напісала стваральнікам музея Валянціна Быкава.

Алена Акуліч, litbel.org

Каментары1

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць