І хочацца і колецца: украінскія дызайнеркі ствараюць пальчаткі для тых, хто ўсё ніяк не адважыцца на тату
Сяброўкі Хрысціна Ганчарэнка і Каця Голдэнштэйн з Кіева запусцілі свой брэнд Tender & Dangerous толькі ў красавіку 2018-га, а ўжо сёння іх вырабы прадаюцца па ўсім свеце: Кіеў, Ізраіль, Мілан, Маямі, Санкт-Пецярбург.
Пальчаткі колеру скуры дзяўчаты вышываюць актуальнымі сімваламі, дзёрзкімі цытатамі — пазайзросціць любы тату-майстар. Цяпер гэта самы модны аксесуар кіеўскіх вечарынак. Пераваг у такіх пальчатак перад сапраўдным тату некалькі: гэта абсалютна не балюча і мяняць іх можна хоць кожны дзень.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары