Усяго патроху88

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

Заўтра, 1 красавіка, Вялікдзень адсвяткуюць рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты, а 8 красавіка — праваслаўныя. Галоўны элемент свята — чырвонае яйка. 

Традыцыйна яйкі фарбуюць у цыбулевым шалупінні. Ад яе колькасці залежыць інтэнсіўнасць колеру пафарбаваных яек — ад аранжава-бежавага да насычанага бура-чырвонага.

Шалупінне жоўтай рэпчатай цыбулі (5—10 жменяў) замачыць на ноч. Яйкі перад афарбоўкаю пажадана памыць мыльным растворам або працерці воцатам, каб больш раўнамерна афарбаваць.

Для нанясення ўзору можна прыкласці галінкі або лісцікі раслінаў.

Пасля, змясціўшы яйко ў капрон або бінт (у адзін слой), моцна завязаць канцы ніткаю. Для атрымання карункавага ўзору можна загарнуць яйко ў карункі, а для атрымання палосак — абкруціць ніткамі.

Прыгатаваныя такім чынам яйкі пакласці ў каструлю з шалупіннем, зварыць у крутую (10—15 хвілінаў на малым агні) і пакінуць у шалупінні, пакуль не астынуць. Каб атрымаць больш насычаны колер, можна пакінуць яйкі ў шалупінні на некалькі гадзінаў. Пасля таго, як пафарбаваныя яйкі абсохнуць, можна нацерці іх алеем, каб яны блішчалі.

Шалупінне фіялетавай цыбулі пафарбуе яйкі ў бура-чорны колер.

Каб пафарбаваць яйкі ў сіні колер,

неабходна заліць вадою парэзаную на вялікія кавалкі чырвонакачанную капусту (1 качан), дадаць 3—5 л. солі (у залежнасці ад колькасці яек) і варыць 15—20 хвілінаў, працадзіць. Дадаць да атрыманага адвару 3—5 ст. л. воцату, фарбаваць загадзя звараныя яйкі, пакінуўшы іх у адвары на 15—30 хвілінаў, каб атрымаўся блакітны колер або на некалькі гадзінаў — для сіняга колеру.

Каб атрымаць карычневы колер,

адварыць яйкі ў вельмі моцнай заварцы чорнай гарбаты (8—10 пакецікаў на шклянку вады) з 3—5 ст. л. солі. Дадаць 3 ст. л. воцату, пакінуць яйкі ў заварніку на некалькі гадзінаў. У карычневы колер пафарбуе яйкі і насычаны адвар з 2—4 буракоў, да якога дададзены соль і воцат.

Каб атрымаць жоўты колер,

неабходна адварыць яйкі з 3 ст. л. куркумы або 1—2 ч. л. шафрану і 3—5 ст. л. солі. Дадаць 3—5 ст. л. воцату, пакінуць яйкі астываць у растворы да набыцця жаданага колеру, прамыць, высушыць.

Каб атрымаць зялёны колер,

неабходна пафарбаваць яйкі ў куркуме і шафране, а пасля трымаць у адвары з чырвонай капусты да атрымання жаданага колеру.

Зрэшты цяпер прадаюцца розныя фарбавальнікі і ўзоры, якія фарбуюць яйка за адну хвіліну.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць