У маскоўскую лякарню звярнулася дзяўчына з куляй у ілбе. Пацярпелая паведаміла паліцэйскім, што стала ахвярай разбойнага нападу. Пра гэта ў панядзелак, 5 лютага, паведаміла Агенцтву гарадскіх навін «Масква» крыніца ў праваахоўных органах.
Ноччу 3 лютага ў паліцыю паступіла інфармацыя аб тым, што на 21-гадовую дзяўчыну напаў невядомы ў масцы. «Пагражаючы пацярпелай пісталетам, мужчына запатрабаваў аддаць яму грошы, але дзяўчына адмовілася. Тады злачынец стрэліў ёй у галаву і схаваўся, нічога не ўзяўшы. У пацярпелай хапіла сіл самастойна дабрацца да бальніцы. Там лекары паставілі ёй дыягназ: «іншародны прадмет у лобнай вобласці»», — сказала крыніца.
Ён адзначыў, што лекары вынялі кулю, пасля чаго дзяўчына ў стане лёгкага алкагольнага ап'янення прыйшла ў паліцыю. Пасля напісання заявы яна пакінула аддзел паліцыі, патлумачыўшы, што дома яе чакае малое дзіця. Адкрыта крымінальная справа аб разбоі, вядзецца следства.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары