Меркаванні3030

Анатоль Сідарэвіч: Зноў пра легкадумнасць экзарха Паўла

Амаль роўна тры гады таму я апублікаваў на сайце «Нашай Нівы» тэкст пад загалоўкам «Легкадумнасць экзарха Паўла», у якім паказаў, што прысланы патрыярхам Кірылам ягоны намеснік «умом не блещет». То ён, груба кажучы, вякнуў пра чарнобыльскі кранік, то ён аб’явіў, што так званай Беларускай Царкве (а насамрэч экзархату Маскоўскай Патрыярхіі) патрабуецца большая самастойнасць, то ён свае ж словы забраў назад і, мала таго, заявіў, што пытанне аб самакіраванасці Праваслаўнай Царквы ў Беларусі здымаецца на найбліжэйшыя 25—50 гадоў.

Праз тры гады пасля таго, як ён «зняў» пытанне аб самакіраванасці Царквы ў Беларусі, экзарх Павел праславіўся, не пабаюся сказаць, на ўвесь хрысціянскі свет сваёю заяваю, што ў праваслаўных і ў каталікоў (перш-наперш у каталікоў грэцкага абраду, уніятаў) не адзін і той самы Бог. Гэтую яго заяву цытуюць на розных мовах. Яшчэ б! Прамовіў гэтую «ісціну» не хто-небудзь, а намеснік таго самага Кірыла, які лятаў на сустрэчу з папам Францішкам аж у Гавану. І прамовіў не абы-дзе, а ў Беларусі, сталіца якой разглядалася і разглядаецца як адна пляцовак каталіцка-праваслаўнага дыялогу.

З заявы экзарха Паўла вынікае, што Бог Усемагутны, Творца неба і зямлі, бачнага ўсяго і нябачнага — не адзін, што творцаў многа: іудзейскі, хрысціянскі, мусульманскі, а ў дадатак яшчэ і праваслаўны, і рыма-каталіцкі, і ўніяцкі, і баптысцкі, і артадаксальна-іудзейскі, і шыыцкі, і суніцкі, і г.д. І паўстае пытанне: колькі ж творцаў неба і зямлі?

Заява экзарха Паўла, не абгрунтаваная ніякімі догматамі, ніякімі багаслоўскімі выкладкамі, не магла не выклікаць рэакцыю ў царкоўных колах.

Абыходжу тут выказванні рыма- і грэка-каталіцкіх святароў Беларусі. Звяртаю ўвагу на рэакцыю Масквы.

Вядомы прафесар багаслоўя протадыякан Маскоўскай Патрыярхіі Андрэй Кураеў апублікаваў рэпліку пад вымоўным загалоўкам «Чарнобыльскі кранік зноў працёк».

У Данілавым жа манастыры ўстрывожыліся, бо запахла міжцаркоўным скандалам. Старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах РПЦ з грамадствам і сродкамі масавай інфармацыі Уладзіміру Лягойду было даручана выступіць у якасці «герменеўта». І ён кінуўся тлумачыць, што насамрэч хацеў сказаць і сказаў экзарх Павел. Маўляў, Павел меў наўвеце, што ў грэка-каталікоў і ў праваслаўных не багі розныя, а розныя рэлігійныя арганізацыі. Замест «розныя багі» трэба разумець «розныя цэрквы». І хоць праваслаўныя і ўніяты вонкава падобныя, праваслаўныя і ўніяты — гэта розныя цэрквы, розныя рэлігійныя супольнасці.

Айцец Андрэй Кураеў не пакінуў без увагі Лягойдаву «герменеўтыку». Атрымліваецца, піша ён, што для чыноўнікаў Маскоўскай Патрыярхіі «іх уласныя крэслы і структуры і ёсць бог». Гэтую «герменеўтыку» прафесар багаслоўя назваў ганебнай.

Сваю ж рэпліку «Чарнобыльскі кранік зноў працёк» протадыякан Кураеў завяршыў словамі: «Толькі ўмольваю беларусаў: не прысылайце гэтага багаслова [Паўла] нам назад у Расію. Утылізуйце яго як-небудзь у сябе. Нам ужо хапае ўкраінскіх збеглатэолагаў…».

Мусіць, той, хто даў згоду на прысылку мітрапаліта Паўла ў Беларусь, цяпер кусае вусы. Пасля ўладыкі Філарэта, які быў вельмі асцярожны і разважлівы ў выказваннях, гэты стаўленік патрыярха Кірыла выглядае як недавучаны семінарыст. Апошняя ягоная заява пра тое вельмі добра сведчыць.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся1

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся1

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць