Здарэнні22

У Лепелі 11-гадовага хлопчыка засыпала пяском недалёка ад гарадскога пляжу — дзіця загінула

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў лесе за 50 метраў ад паста Асвода. Ратавальнікі тлумачаць: убачыць, што робяць дзеці за абрывам, было немагчыма. Іх аддзяляюць лес і дрэвы. Тым больш што яны нясуць адказнасць за тых, хто на вадзе, а не на сушы.

3 ліпеня Максім, які прыехаў з Мінска да бабулі на канікулы, сустрэў у гарадскім парку былых аднакласнікаў, і дзеці вырашылі пайсці на гарадскі пляж.

— Мой матрос бачыў, як трое 11-гадовых хлапчукоў прыйшлі на пляж, але ніякага значэння гэтаму не надаў. Яны прайшлі каля паста і па дарожцы сышлі ў бок лесу, - распавядае Станіслаў Маркоўскі, старшыня Асвода ў Лепелі. - Праз некаторы час дзеці вярнуліся, пабылі на пляжы, потым зноў пайшлі ў бок лесу. Недзе праз гадзіну да матроса прыбеглі два хлопчыкі ў шокавым стане і сказалі: іх сябра засыпала пяском. Аказалася, яны вырылі ямку, залезлі ў яе і нечакана зямля асыпалася на аднаго з дзяцей. Ён выбраўся, дзеці не надалі гэтаму значэння, і следам за ім у яму залез іншы хлопчык. Пясок яго цалкам засыпаў.

Хлопцы спачатку самі спрабавалі адкапаць сябра, ад шоку яны не могуць успомніць, колькі часу прайшло з таго часу, як абрынулася яма, да таго моманту, калі яны сталі выклікаць хуткую. У 18.15 дактары самі паведамілі ў МНС пра здарэнне.

— Матрос першым прыбег на месца надзвычайнага здарэння. Выцягнуў дзіця, пульс ужо не адчуваўся, нос і рот былі забітыя пяском. Ён стаў аказваць пацярпеламу першую медыцынскую дапамогу: рабіў штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца, — кажа Станіслаў Маркоўскі.

У 19.00 дактары канстатавалі смерць 11-гадовага Максіма. Некаторыя жыхары Лепеля сталі задавацца пытаннем: як такое наогул магло адбыцца, калі побач быў выратавальны пункт. У Асводзе адказваюць - яны сочаць за тымі, хто на вадзе, а не на сушы. Тым больш — у лесе.

— Разумееце, з-за абрыву немагчыма было бачыць дзяцей, крыкаў не было чуваць. Я з поўнай адказнасцю заяўляю, што мой матрос не вінаваты, ён дзейнічаў прафесійна. Ніхто ж не ведае, колькі хвілін прайшло з моманту здарэння, можа, дзеці прыбеглі праз 15 хвілін пасля абвальвання пяску, а можа, 20. Сёння нас усіх дапытвалі ў міліцыі, мы ўсё расказвалі, — тлумачыць Станіслаў Маркоўскі, старшыня Асвода ў Лепелі.

Праваахоўныя органы па дадзеным здарэнні праводзяць праверку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»7

«Сітуацыя значна больш сур’ёзная». Хакеры ў Літве скралі каля 600 тысяч запісаў, у тым ліку літоўскіх разведчыкаў5

У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на 24‑гадовага супрацоўніка лагістычнай кампаніі

Букмекеры, «наша кава» ў «Мак.бай» і ваяўнічыя літоўцы. Паглядзелі новае гумарыстычнае шоу ад СТБ8

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць