Грамадства22

Асноўныя падзеі Дня горада пройдуць каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе

Асноўныя падзеі святкавання 949-годдзя Мінска пройдуць 3 верасня і будуць сканцэнтраваныя на пляцоўцы каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі 24 жніўня першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

У 11 гадзін адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак ад кіраўніцтва горада і мінчан да абеліска «Мінск — горад-герой» на плошчы Перамогі. Тут жа будзе дзяжурыць Ганаровая вахта памяці.

Традыцыйная ўрачыстая цырымонія шлюбу дзевяці пар з усіх раёнаў горада пачнецца ў канцэртнай зале «Верхні горад» у 12.00. У гэты ж час каля Палаца спорту адкрыецца святочная праграма «Мой Мінск, у сэрцы ты адзіны!» з удзелам творчых калектываў і майстроў мастацтваў Беларусі. Будзе працаваць выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці «Горад майстроў», пройдуць майстар-класы па прыгатаванні страў беларускай кухні, на сцэне выступяць сталічныя кавер-бэнды.

У другой палове дня музычную праграму «Класіка любімаму гораду» прадставіць Дзяржаўны сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Таксама на свяце выступяць зоркі беларускай эстрады, у тым ліку Дзмітрый Калдун, група «Дразды» і іншыя.

Увечары ў тэатры оперы і балета ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу «Мінчанін года», затым адбудзецца канцэрт артыстаў беларускай оперы.

Завершыцца дзень музычна-піратэхнічным феерверк-шоу (пачатак у 22.00).

Таксама ў дні святкавання 949-годдзя Мінска з 1 па 12 верасня па ўсім горадзе пройдзе шэраг выставачных праектаў, спартыўных спаборніцтваў, фестываляў, турніраў, дабрачынных акцый, раённых мерапрыемстваў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах18

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак7

«Абанемент на спакойнае жыццё ануляваны». Камандуючы Сіламі БПЛА Украіны пракаментаваў налёт на Маскву і зноў прыгразіў Лукашэнку29

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў15

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць