Свет22

Улады Тайваня ўпершыню афіцыйна папрасілі прабачэння ў карэнных жыхароў вострава

Прэзідэнт Тайваня Цай Інвэнь упершыню афіцыйна папрасіла прабачэння ў карэнных жыхароў вострава за тое, што іх прыгняталі цягам 400 гадоў з пачатку перасялення на востраў этнічных кітайцаў.

Карэнныя жыхары Тайваня, якіх таксама называюць гаошань, цяпер складаюць каля 2% насельніцтва вострава. Прадстаўнікі гэтых народаў не раз скардзіліся на страту старажытных зямель і немагчымасць прытрымлівацца традыцыйнага ладу жыцця.

Многія прадстаўнікі гэтых народаў гавораць на аўстранезійскіх мовах, хоць некаторыя часткова або цалкам перайшлі на кітайскую.

Цай сустрэлася з лідарамі 16 этнічных груп і зрабіла фота на памяць.

EPA

Падчас сустрэчы прайшла рытуальная цырымонія абмену падарункамі. Прадстаўнікі гаошань прыбылі ў традыцыйных строях са святочнымі галаўнымі ўборамі.

Акрамя таго, прэс-служба Цай абвясціла аб стварэнні спецыяльнай камісіі па справах карэнных народаў, якую ў першыя часы ўзначаліць сама прэзідэнт.

59-гадовая Цай Інвэнь афіцыйна ўступіла на пасаду кіраўніка адміністрацыі Тайваня ў маі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма11

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу19

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны9

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна39

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй4

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма11

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць