Забароненыя Мінскам гаўбіцы і расійская РЭБ трапілі ў аб'ектыў беспілотніка на Данбасе і пад агонь украінскіх мінамётаў
Батарэя 152-мм гаўбіц «Гіацынт» і расійская сістэма радыёэлектроннай барацьбы Р-330Ж «Житель» былі сфатаграфаваныя ў канцы сакавіка ўкраінскім беспілотнікам пад Данецкам, сведчаць апублікаваныя дакументы.

Яны знаходзіліся ў зоне, у якой, паводле Мінскіх пагадненняў, заключаных паміж Украінай і кіраўніцтвам расійскіх баевікоў, было забаронена прысутнасць буйнакалібернай артылерыі.

Па выяўленай пазіцыі ўкраінскія войскі нанеслі мінамётны ўдар, у выніку якога праціўнік панёс страты. Пра гэта піша рэдактар партала Цэнзар.НЕТ Юры Бутусаў, спасылаючыся на словы прадстаўніка «міністэрства абароны ДНР» Эдуарда Басурына, якія патрапілі ў ролік «Лайф ньюс» пра захоплены ўкраінскі беспілотнік «Фурыя».
« - Учора ён вёў карэктыроўку агню, тут знаходзяцца пазіцыі, так званая прамзона… У нас ёсць загінулыя, але гэта не ў нас, а ў сілавых структурах. Ёсць трое загіўлых, пяць атрымалі раненні ў выніку мінамётнага абстрэла», - сказаў Басурын.
Па меркаванні Юрыя Бутусава, агаворка Басурына сведчыць, што гэтыя страты панеслі не войскі «ДНР», а непасрэдна афіцэры і жаўнеры арміі РФ.
Эпізод дэманструе не толькі прысутнасць як мінімум расейскага ўзбраення ў баявікоў, але і тое, што вайна на Данбасе даўно стала даволі высокатэхналагічнай вайной артылерыі, беспілотнікаў, комплексаў радёэлектроннай барацьбы, дыверсійна-разведвальных груп.
Каментары