У Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці рабочага на будпляцоўцы засыпала грунтам.
Няшчасны выпадак адбыўся 13 красавіка каля 12:00 у вёсцы Нівы. Паводле папярэдняй інфармацыі, рабочы мясцовага ЖКГ капаў траншэю для пракладкі вадаправода глыбінёй каля 1,3 м. У час правядзення земляных работ мужчыну 1959 года нараджэння засыпала грунтам.
На месца здарэння неадкладна прыбыла брыгада хуткай дапамогі. Аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы не прынеслі выніку — мужчына памёр. Па гэтым факце праводзіцца праверка
Каментары