Улада1919

Лукашэнка: Важна працягнуць лінію на поўную нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрасаюзам

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным працягнуць лінію на поўную нармалізацыю адносін і паглыбленне супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам з улікам нацыянальных інтарэсаў.

EPA

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін.

«Важна працягнуць лінію на поўную нармалізацыю адносін і паглыбленне супрацоўніцтва з ЕС у кантэксце нашых нацыянальных інтарэсаў. Гаворка ідзе пра ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, бяспекі і стабільнасці Беларусі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны адзначыў, што ў апошні час назіраецца пазітыўная дынаміка ў развіцці адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю, узровень і інтэнсіўнасць кантактаў узраслі, агульная атмасфера таксама палепшылася.

«Прынятае ў лютым 2016 года рашэнне Еўрасаюза аб адмене большасці санкцыяў у дачыненні да Беларусі адкрывае новыя магчымасці для развіцця нашага ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам. Гэты крок ясна сведчыць пра гатоўнасць ЕС і яго краін-членаў да актывізацыі прагматычнага супрацоўніцтва з Беларуссю, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта нас абсалютна задавальняе. Я ўжо казаў, сустракаючыся з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў, што палітызаванасць (тым больш залішняя) тых працэсаў, якія не павінны быць палітызаваныя, нам абсалютна не патрэбна. Нам патрэбна прагматычнасць адносін».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што для Беларусі непрымальна, каб партнёры ў ЕС або ЗША ставілі яе перад выбарам, развіваць адносіны з Захадам ці Расіяй.

«Нам такі перамоўны крытэр не падыходзіць. Гэта самае горшае, што можа быць пастаўлена перад намі», - заявіў ён.

«Думаю, у Еўропе сёння выдатна разумеюць гэта, і прынамсі на перамовах са мной ніводны з прадстаўнікоў ЗША ці Заходняй Еўропы не паставілі такім чынам пытанне. Нарэшце ўсе зразумелі, што Беларусь з той шматвектарнай палітыкай, якую яна праводзіла ў апошнія гады, як раз і патрэбна Еўрапейскаму саюзу, — лічыць беларускі лідар. — Лёс наш такі: мы апынуліся паміж двума цэнтрамі сілы і ад гэтага нікуды не падзецца. Ігнараваць мы не можам ні адзін, ні другі. Але рускія — нашы браты, падабаецца каму ці не, і нашы адносіны павінны быць з імі адпаведнымі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для развіцця адносін Беларусі з ЕС на аснове прагматызму ёсць шмат магчымасцяў, у тым ліку перадавыя тэхналогіі і больш танныя фінансавыя рэсурсы. «З іншага боку — велізарны расійскі, еўразійскі рынак. Далей — Кітайская Народная Рэспубліка. Значыць, і там нашы інтарэсы. З гэтага трэба зыходзіць», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС існуе шэраг так званых нявырашаных праблем. «Іх, вядома, трэба вырашаць», - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна прааналізаваць тыя магчымасці, якія адкрываюцца перад Беларуссю, і вызначыць, па якім найбольш выгадным напрамках рухацца наперад. «Перш за ўсё гэта тычыцца гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, фінансавай сфер. А таксама арганізацыі сумеснага процідзеяння трансгранічным пагрозам», — дадаў беларускі лідар.

На працягу апошніх гадоў Беларусь таксама вядзе перамовы з Еўрапейскім саюзам аб заключэнні шэрагу пагадненняў.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, на якой стадыі знаходзіцца перамоўны працэс па праектах аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі.

«Каб канчаткова вызначыцца па пытанні аб партнёрстве ў сферы мабільнасці з Еўрасаюзам, трэба ўдакладніць, якія перавагі атрымае ад гэтага Беларусь. Акрамя таго, мэтазгодна абмеркаваць агульныя падыходы да далейшай лібералізацыі візавага рэжыму», - лічыць прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што чакае ад удзельнікаў нарады канкрэтных прапаноў па актывізацыі работы з Еўрапейскім саюзам у цэлым і па абазначаных напрамках у прыватнасці.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося4

Загінула ўдзельніца каманды КВЗ «Стомленыя сонцам» Алена Рыбалка20

Франак Вячорка: У нас афігенная дыяспара, але ныццё пра тое, што ўсё кепска, дэматывуе. Мы не ўмеем прадаваць поспехі71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць