Грамадства1111

У Баранавічах прайшоў адзіночны пікет у падтрымку прадпрымальнікаў ФОТАФАКТ

8 студзеня ў Баранавічах грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус правёў адзіночны пікет у падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП). 

Акцыя адбылася з 12.00 да 13.00 на пляцоўцы ў старым гарадскім парку культуры і адпачынку, які вызначаны гарвыканкамам у якасці месца для масавых мерапрыемстваў. Чарнавус, які сам з'яўляецца ІП, выйшаў з плакатам, на якім было напісана: «Ты нас душыш. Голад не цётка. Улада крадзе. Казна пустая. «Малайчына». ІП, аб'ядноўвайцеся!» Абышлося без інцыдэнтаў. 

Чарнавус нагадаў, што ён падаваў у Баранавіцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне пікета на плошчы Леніна 4 студзеня. У пікеце планаваўся ўдзел больш за тысячу чалавек. Акцыя задумвалася з мэтай інфармавання жыхароў горада пра ўказ прэзідэнта № 222, які настолькі ўскладніў умовы дзейнасці ІП з 1 студзеня гэтага года, што яны былі вымушаныя прыпыніць працу. 

Аднак гарадскія ўлады не дазволілі праводзіць пікет на падставе закона «Аб масавых мерапрыемствах», згодна з якім арганізатарамі мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў большай за тысячу чалавек могуць выступаць толькі палітычныя партыі, прафесійныя саюзы і некаторыя іншыя арганізацыі. 

«Таму я вырашыў правесці адзіночны пікет, не падаючы на яго заяўку, з патрабаваннем адмены ўказа прэзідэнта № 222, — растлумачыў Чарнавус. — З-за гэтага дакумента на рынках нашага горада большая частка прадпрымальнікаў прыпыніла сваю дзейнасць. І яны не будуць працаваць да вырашэння пытання па сутнасці».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя1

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх69

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот15

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы1

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя1

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць