Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу заявіў, што пры авіяўдарах расійскай авіяцыі па тэрыторыі Сірыі загінулі больш за 600 мірных жыхароў.
Паводле яго слоў, 150 з іх — дзеці. Як сказаў Чавушаглу, 200 чалавек загінулі пры бамбардзіроўцы ў правінцыі Ідліб 20 снежня.
Меўлют Чавушаглу заявіў, што Расія ў большасці выпадкаў наносіць удары не па «Ісламскай дзяржаве», а па паўстанцах, якія супрацьстаяць прэзідэнту краіны Башару Асаду, піша Медуза па інфармацыі Anadolu.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары