Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава захварэла на монануклеоз.
Пра гэта спартоўка паведаміла ў сваім інстаграме. Яна перадала прывітанне фанатам і папрасіла не перажываць за яе, бо востры перыяд хваробы ўжо прайшоў.

Монануклеоз — гэта вострае віруснае захворванне, якое не мае спецыфічнага лячэння. Гэта моцная хвароба, якая б'е па імунітэце. На працягу 1—1,5 месяца з-за рызыкі разрыву касы рэкамендуецца абмежаваць фізічныя нагрузкі. Гэта значыць, што Дар'і на нейкі час прыйдзецца спыніць трэніроўкі.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары