Эканоміка33

Bloomberg: Беларусь і Казахстан змогуць купляць іранскую нафту праз Расію

Казахстан і Беларусь змогуць купляць іранскую нафту праз Расію. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на міністра нафты Ірана Бижана Намдара Зангане (Bijan Namdar Zanganeh).

«Казахстан і Беларусь змогуць купляць нафту, якая пастаўляецца ў Расію, паколькі яны з'яўляюцца членамі Еўразійскага эканамічнага саюза», — заявіў Зангане.

Раней агенцтва паведаміла, што Расія будзе імпартаваць першую нафту з Ірана на наступным тыдні ў рамках здзелкі «нафту ў абмен на тавары». Зангане таксама заявіў, што пастаўкі складуць «істотна менш» за 500 тыс. барэлей на дзень.

Перамовы паміж Расеяй і Іранам аб закупках іранскай нафты расійскімі кампаніямі вядуцца з пачатку 2014 года.

Мяркуецца, што нафта з Ірана будзе пастаўляцца праз парты на Каспіі.

Экспарт іранскай нафты зменшыўся на 50% у сувязі з міжнароднымі санкцыямі, выкліканымі ядзернай праграмай Ірана. Сусветныя дзяржавы, уключаючы Расію і ЗША, плануюць паспяхова завяршыць перамовы з Іранам напрыканцы чэрвеня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну36

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры18

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць