Свет

Парашэнка пра мінскія дамоўленасці: Мы добра ведаем свайго ворага і цану яго слоў

«Нас гэта не павінна расслабляць. Мы добра ведаем свайго ворага і цану яго слоў. У мяне няма ілюзій адносна нашага праціўніка, але ёсць надзея» — так ахарактарызаваў падпісаны 5 верасня ў Мінску пратакол аб спыненні агню прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас паездкі ў Марыупаль 8 верасня.

«Веру, што намаганні дыпламатаў будуць паспяховымі», — заявіў Парашэнка на сустрэчы з байцамі Нацыянальнай гвардыі, тэрытарыяльнай абароны і Дзяржаўнай пагранічнай службы, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Паводле яго слоў, найбліжэйшым часам чакаецца павелічэнне місіі АБСЕ па кантролі рэжыму спынення агню на 500 назіральнікаў. Парашэнка адзначыў, што ў цэлым рэжым спынення агню выконваецца, за выключэннем інцыдэнтаў у Данецку і Марыупалі.

Прэзідэнт паведаміў, што ўкраінская армія зменіць абарону як у тактычным, так і ў стратэгічным плане. Гэтаму павінна садзейнічаць пашырэнне супрацоўніцтва з НАТА. «З шэрагам краін НАТА ўдалося дамовіцца аб прамой пастаўцы сучаснай зброі, якая дапаможа нам абараніцца і перамагчы. Хаця мы разлічваем толькі на сябе, нам жыццёва неабходная фінансавая і тэхнічная ваенная дапамога. І мы яе атрымаем», — упэўнены Парашэнка. «Нам патрэбная сучасная армія, таму што размова ідзе не толькі пра свабоду Украіны, але і пра свабоду і незалежнасць усёй Еўропы», — дадаў ён.

Украінскі кіраўнік таксама паведаміў, што дзякуючы рэалізацыі пунктаў мінскага пратакола з палону 8 верасня вызвалена 20 украінскіх ваеннаслужачых. Гаворачы пра дакумент, прэзідэнт адзначыў, што ён утрымлівае 12 пунктаў, але «важныя дзве рэчы: вывад войскаў і ўзяцце пад кантроль мяжы».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць